20 красавiка 2024, Субота, 11:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Кім: БРСМ «распілоўвае» ўвесь свой бюджэт

14
Андрэй Кім: БРСМ «распілоўвае» ўвесь свой бюджэт

Лукашэнку такое становішча спраў задавальняе, вось ён і засакрэціў дзяржфінансаванне гэтай арганізацыі, лічыць моладзевы актывіст.

«У БРСМ досыць вялікі для Беларусі бюджэт, які не проста расходаваўся неэфектыўна, ён папросту «распілоўваўся». Нават у параўнанні з іншымі, нашымі або расейскімі карупцыйнымі схемамі, дзе хоць нешта могуць зрабіць, БРСМ, які атрымліваў мільёны і мільёны даляраў на працягу многіх гадоў, не зможа сабраць і ста сваіх прыхільнікаў на вуліцах Менска ў падтрымку Лукашэнкі», - заявіў сайту charter97.org моладзевы актывіст Андрэй Кім.

Па словах былога палітвязня, БРСМ з'яўляецца толькі прыкрыццём для бізнэсу:

«Гэтая арганізацыя даўно пад «распілам» і з'яўляецца прыкрыццём для бізнэсу. Лукашэнку гэта задавальняе, яго не цікавіць незалежная моладзь. Гэта абсалютна ў яго стылі».

Андрэй Кім не здзіўлены, што кіраўніцтва БРСМ увайшло ў склад калегій розных міністэрстваў - на яго думку, і міністэрствы і БРСМ займаюцца абалваньваннем людзей:

«Афіцыйна БРСМ - недзяржаўная арганізацыя, гэта рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне. А тут улады пацвердзілі, што БРСМ з'яўляецца часткай дзяржавы. Функцыянеры гэтай арганізацыі дастаткова ўплывовыя і заможныя людзі. У іх ёсць свая радыёстанцыя і газета, чаму б не ўвайсці ў склад міністэрстваў? БРСМ займаецца абалваньваннем насельніцтва, міністэрства інфармацыі займаецца тым жа самым. Яны павінны супрацоўнічаць, і я шчаслівы, што яны нарэшце аформілі свае адносіны».

Нагадаем, 17 снежня Лукашэнка засакрэціў аб'ём дзяржфінансавання БРСМ і распарадзіўся ўключыць кіраўніцтва БРСМ у склад калегій шэрагу міністэрстваў - Мінінфарма, Мінкульта, Мінадукацыі, міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства спорту і турызму і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках