25 красавiка 2024, Чацвер, 9:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС нападае на Вялікабрытанію і ЗША за санкцыі

28
МЗС нападае на Вялікабрытанію і ЗША за санкцыі

Афіцыйны Менск абвінаваціў ЗША і Вялікабрытанію ў парушэнні імі міжнародных абавязанняў.

«У МЗС Беларусі былі запрошаныя прадстаўнікі пасольстваў Вялікабрытаніі і ЗША ў Беларусі як дзяржаў-чальцоў Мемарандума аб гарантыях бяспекі ў сувязі з далучэннем Рэспублікі Беларусь да Дамовы аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі (Будапешцкі мемарандум), які зарэгістраваны ў ААН у якасці міжнароднага пагаднення», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс» у сераду ў МЗС Беларусі.

«Падчас сустрэчы было адзначана, што Вялікабрытанія і ЗША, увёўшы аднастароннія абмежавальныя захады ў дачыненні да Беларусі, парушаюць узятыя на сябе міжнародныя абавязанні. У адпаведнасці з артыкулам 3 Будапешцкага мемарандума Вялікабрытанія і ЗША ў сувязі з добраахвотнай адмовай Беларусі ад статуса ядзернай дзяржавы «пацвярджаюць Рэспубліцы Беларусь сваё абавязанне ў адпаведнасці з прынцыпамі Заключнага Акту НБСЕ: устрымлівацца ад эканамічнага прымусу, накіраванага на тое, каб падпарадкаваць сваім уласным інтарэсам выкананне Рэспублікай Беларусь правоў, уласцівых яе суверэнітэту, і такім чынам забяспечыць сабе ўсялякую перавагу», - праінфармавалі ў МЗС

«Асабліва было падкрэслена, што Беларусь пакідае за сабой права прыцягваць увагу міжнароднай супольнасці да факту парушэння Вялікабрытаніяй і ЗША Будапешцкага мемарандума з мэтай адмовы гэтых краін ад ужывання захадаў эканамічнага прымусу ў дачыненні да Беларусі», - паведамілі ў беларускай замежнапалітычнай установе.

Там нагадалі, што падпісантамі Будапешцкага мемарандума ад 5 снежня 1994 года з'яўляюцца з беларускай стараны - Аляксандр Лукашэнка, з брытанскай стараны - прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Джон Мэйджар, з расейскай стараны - прэзідэнт Расеі Барыс Ельцын, з амерыканскай - прэзідэнт ЗША Біл Клінтан.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках