19 красавiка 2024, Пятніца, 15:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Славенія выбірае прэзідэнта пасля хвалі пратэстаў

6
Славенія выбірае прэзідэнта пасля хвалі пратэстаў

Дэманстранты выступалі супраць захадаў жорсткай эканоміі і вінавацілі ўрад у карупцыі.

На прэзідэнцкую пасаду прэтэндуюць дзейны лідар краіны Даніла Цюрк і былы прэм'ер-міністр, сацыял-дэмакрат Борут Пахор. Другі тур прэзідэнцкіх выбараў праходзіць сёння, паведамляе ВВС.

У пятніцу некалькі дэманстрантаў, якія выступалі супраць скарачэння бюджэту, пацярпелі ў сутыкненнях з паліцыяй у Любляне. 33 актывістам выставілі абвінавачванні ў парушэнні грамадскага парадку.

Раней масавая акцыя пратэсту ў другім памерам горадзе краіны - Марыборы - таксама скончылася беспарадкамі.

На думку экспертаў, рэцэсія ў Славеніі можа быць адной з самых значных з 17 краін Еўразоны.

Аб'ём славенскай эканомікі скараціўся больш чым на 8% з 2009 года.

«Брак даверу»

У першым туры выбараў перамогу атрымаў Пахор. Паводле звестак сацапытанняў, на гэты раз перавага таксама на баку сацыял-дэмакрата.

Экс-прэм'ер раней заявіў, што нядаўнія акцыі пратэсту «сігналізуюць пра брак даверу» дзяржаўным інстытутам.

Шмат якія пратэстоўцы незадаволеныя захадамі ашчады, якія ўводзіць цяперашні правацэнтрысцкі ўрад, уважаючы іх за надта жорсткія.

Дэманстранты таксама абвінавачваюць урад у карупцыі, але ўлады краіны адпрэчваюць гэта абвінавачванне.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках