20 красавiка 2024, Субота, 16:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вянкі і свечкі ў памяць слуцкіх паўстанцаў

14

Дэмакратычныя актывісты ўшанавалі памяць герояў «Слуцкага збройнага чыну».

1 снежня актывісты Партыі БНФ, руху «За свабоду», БХД наведалі Случчыну, паведамляе «Радыё Свабода». Паездку арганізаваў рух салідарнасці «Разам».

Удзельнікі вандроўкі наведалі вёску Грозава, дзе ля крыжа памяці слуцкім змагарам, адбыўся імправізаваны канцэрт. Барды Андрэй Мельнікаў і Юлія Фралова выканалі патрыятычныя песні, а таксама малітвы, пакладзеныя на музыку.

У вёсцы Семежава ўдзельнікі паездкі ўсклалі вянкі і кветкі да крыжа, а таксама запалілі свечкі ў гонар слуцкіх паўстанцаў. Прагучалі «Магутны Божа», «Мы выйдзем шчыльнымi радамi», малітвы за Беларусь.

Таксама дэмакратычныя актывісты наведалі вёску Вызна. Там мясцовыя міліцыянты забаранілі разгортваць бел-чырвона-белыя сцягі.

На месцы, дзе раней стаяў крыж у гонар слуцкіх паўстанцаў, традыцыйна прагучалі патрыятычныя песні і малітвы.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках