19 красавiка 2024, Пятніца, 22:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

90 мільёнаў даляраў на абарону ад плюшавых мядзведзікаў

27
90 мільёнаў даляраў на абарону ад плюшавых мядзведзікаў

Расея і Беларусь укладуць 2,8 млрд. расейскіх рублёў у рэалізацыю праграмы ўмацавання памежнай бяспекі «саюзнай дзяржавы».

Аб гэтым паведаміў сёння дзяржсакратар «саюзнай дзяржавы» Рыгор Рапота, інфармуе ИТАР-ТАСС.

Дзве краіны ўжо расчаліся з рэалізацыяй пятай праграмы ўмацавання памежнай бяспекі Саюзнай дзяржавы да 2016 года, адзначыў ён, выступаючы перад журналістамі аб выніках 39-га пасяджэння калегіі памежнага камітэта «саюзнай дзяржавы».

«Гэтыя сродкі накіроўваюцца на будаўніцтва аб'ектаў памежнай інфраструктуры, тэхнічнае абсталяванне памежных службаў і войскаў, увядзенне найноўшых інжынерных ды іншых распрацовак, а таксама навучанне спецыялістаў», - удакладніў Рапота.

Паводле слоў дзяржсакратара, сёння ў ахове мяжы ўсё большы акцэнт робіцца на выкарыстанне сучаснай тэхнікі, і ў гэтых варунках тэхнічнаму пераўзбраенню межаў «саюзнай дзяржавы» надаецца асаблівая ўвага. «Там, дзе раней было 50-100 чалавек, цяпер дастаткова двух-трох чалавек, якія, выкарыстоўваючы сучасную інжынерную тэхніку, кантралююць велізарны адцінак мяжы», - заўважыў ён.

Са свайго боку кіраўнік Памежнай службы ФСБ Расеі генерал арміі Уладзімір Пронічаў падкрэсліў, што важным складнікам агульнай сістэмы тэхнічнага пераўзбраення мяжы з'яўляецца беспілотная авіяцыя. «Беспілотнікі» ужо ўдзельнічаюць у ахове дзяржаўнай мяжы Расеі на іншых яе аб’ектах, і асабліва актыўна ў паўднёвым кірунку, прадэманстраваўшы сваю высокую эфектыўнасць, заўважыў генерал.

Кіраўнік расейскага памежнага ведамства паведаміў, што «на працягу года будзе распрацаваны супольны праект стварэння і развіцця беспілотных авіяцыйных комплексаў маніторынгу вонкавай мяжы «саюзнай дзяржавы».

Старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі палкоўнік Аляксандр Баечка адзначыў, што «цяпер прапрацоўваецца таксама пытанне аб супольнай ахове мяжы беларускімі і расейскімі памежнікамі».

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках