У Варшаве дыскутавалі пра беларускую гістарычную кнігу
3- 2.12.2012, 16:44
Імпрэза адбылася ў рамках XXI Кірмаша гістарычнай кнігі.
Сваімі думкамі пра сённяшні дзень і будучыню беларускай гістарычнай кнігі падзяліліся доктарка Наталля Русецкая з Люблінскага ўніверсітэта, гісторык Алег Латышонак, дырэктар выдавецтва «Энцыклапедыкс» Ігар Чакалаў-Шыдлоўскі ды іншыя, паведамляе «Еўрарадыё».
Часта ў сваіх выступах прамоўцы параўноўвалі сітуацыю з гістарычнай кнігай у Польшчы і Беларусі. Адзначалася, што польскае гістарычнае кнігавыданне знаходзіцца ў больш развітым стане, чым беларускае. Пры гэтым польскае грамадства, так як і беларускае, чытае мала.
Аднак, нягледзячы на ўсе праблемы, беларускай гістарычнай кнізе яшчэ ёсць у якіх кірунках развівацца.