29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Домрачава заняла другое месца ў гонцы пераследу ў Эстэрсундзе

28
Домрачава заняла другое месца ў гонцы пераследу ў Эстэрсундзе

Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава заняла другое месца ў гонцы пераследу, што сканчае праграму першага этапу Кубка свету.

Падчас праходу дыстанцыі беларуска, якая стартавала сёмай, адквітала пяць месцаў. Перамогу ў гонцы святкавала лідарка на працягу ўсёй гонкі нарвежка Тора Бергер (31.01,9). Домрачава саступіла ёй 29,8 сек, паведамляе «Інтэрфакс».

Пры гэтым Дар'я не прадэманстравала ў гэтай гонцы сваёй фірмовай хуткасці - у хадзе на лыжні яна была толькі дзясятай, саступіўшы Кайсе Макарайнэн 57 секунд. У той жа час беларуска прадэманстравала высокую хуткастрэльнасць і дакладнасць, не трапіла на 4 агнявых рубяжах толькі аднойчы. У гэтай гонцы Домрачава стала восьмай у хуткастрэльнасці.

Высокае 14-е месца заняла Надзея Скардзіна, яна адстраляла беззаганна і пацэліла ва ўсе 20 мішэняў. Такім чынам беларуска, якая стартавала 24-й, адквітала за гонку 10 месцаў. Акрамя Скардзінай без пудлаў страляла толькі немка Андрэа Хенкель, якая заняла ў выніку трэцяе месца.

Настасся Дубарэзава з двума пудламі узнялася з 37-га на 26-е месца.

Некалькімі гадзінамі раней адбылася мужчынская гонка пераследу. Беларусы, які схібілі ў спрынце, у ёй не ўдзельнічалі. Пераможцам мужчынскага пасьюта стаў француз Марцін Фуркад. Другое месца заняў немец Андрэас Бірнбахэр, трэцяе - расеец Антон Шыпулін.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках