19 красавiка 2024, Пятніца, 3:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Economist змясціў Пуціна ў пекла

10

Часопіс The Economist змясціў на вокладку апошняга нумару 2012 года карыкатуру, на якой прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін знаходзіцца ў вогненнай рацэ ў апраметнай.

Карыкатура азагалоўленая «Кароткі даведнік па пекле». На малюнку Пуцін знаходзіцца ў пекле ў кампаніі прэзідэнтаў Ірана і Сірыі Махмуда Ахмадзінежада і Башара Асада, кіраўніка КНДР Кім Чэн Ына, а таксама з нябожчыкам Муамарам Кадафі, піша lenta.ru.

На вокладцы прысутнічаюць і іншыя сусветныя лідэры. Так, па вогненнай рацэ ў кірунку Пуціна на маторнай лодцы спяшаецца прэзідэнт ЗША Барак Абама, канцлер Германіі Ангела Меркель сумна сядзіць з торбай на рэйках, а ізраільскі прэм'ер Біньямін Нетаніягу ўдзельнічае ў паветранай бітве. За ўсёй сцэнай назірае д'ябал з часопісам The Economist у руках.

У матэрыяле часопіса «Кароткі даведнік па пекле», які сапраўды складзены ў выглядзе саветаў падарожніку, паказваецца, што самы кароткі шлях у апраметную - грашыць пастаянна і па-буйнаму і не паддавацца згрызотам сумлення.

Нагадаем, у канцы 2006 года, калі Пуцін знаходзіўся ў сярэдзіне свайго другога прэзідэнцкага тэрміну, The Economist у сваім рэйтынгу дэмакратычных краін змясціў Расею на 102 месца са 162 паміж Кеніяй і Малаві. Тады часопіс прыйшоў да высновы, што РФ з'яўляецца краінай з «гібрыдным рэжымам», дзе выбары праводзяцца пад кантролем уладаў, прэса вольная ў пэўных рамках, палітычная культура насельніцтва развітая слаба, а грамадзянскія свабоды выконваюцца толькі часткова. Пры гэтым прагназавалася, што ў 2007 годзе сітуацыя з дэмакратыяй у РФ толькі пагоршыцца.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках