28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Gazeta.ru: Кантрабанда ў Расею ідзе праз Беларусь

17
Gazeta.ru: Кантрабанда ў Расею ідзе праз Беларусь

Палова таваразвароту ўнутры Мытнага саюза праходзіць «у цені».

Палягчэнне працэдуры мытнага кантролю прывяло да росту кантрабанды. Эксперты не выключаюць, што статыстыка скажаецца свядома, на дзяржаўным узроўні, мытнямі Беларусі і Казахстана, піша gazeta.ru.

Статыстыка аб аб'ёмах узаемнага гандлю паміж членамі Мытнага саюза - Расеяй, Беларуссю і Казахстанам - не з'яўляецца дакладнай, заявіла статс-сакратар-намесніца кіраўніка Федэральнай мытнай службы (ФМС) Расеі Таццяна Галендзеева, выступаючы ў сераду на міжнароднай канферэнцыі «Мытня і ЗЭД. Вынікі года».

«Мы нядаўна праводзілі аналіз, атрымаўшы базу гаспадарчых суб'ектаў, якія ўдзельнічаюць ва ўзаемным гандлі з Беларуссю і Казахстанам. У нас практычна ва ўсіх рэгіёнах нідзе не перавышае 50% падача статыстычных формаў па ўліку аб'ёмаў узаемнага гандлю», - цытуе Галендзееву «Інтэрфакс».

Паводле яе слоў, цяпер немагчыма зразумець, якія таварапатокі ідуць з Беларусі ў Расею, з Расеі - ў Беларусь і Казахстан.

Расейская мытня не ўпершыню прад'яўляе прэтэнзіі калегам па Мытным саюзе. У канцы кастрычніка Расея запатрабавала ад Беларусі кампенсацыю $1,5 млрд. У такую суму ацэньваюцца страты расійскага бюджэту ад экспарту з Беларусі бензіну пад выглядам растваральнікаў і змазак, якія не абкладаюцца пошлінай. Улетку бягучага года высветлілася, што Беларусь рээкспартуе нафтапрадукты, атрыманыя з расейскай нафты, пад выглядам растваральнікаў, што дазваляе ёй пазбягаць выплат у расейскі бюджэт пошлін за пастаўкі паліва за межы Мытнага саюза.

Галендзеева нагадала, што пры стварэнні Мытнага саюза ў 2010 годзе было адменена дэклараванне тавараў ва ўзаемным гандлі. Але для ўліку аб'ёмаў гандлю Расеі з Беларуссю і Казахстанам была выпушчаная пастанова расейскага ўрада, якая прадугледжвае добраахвотную падачу статыстычных дадзеных удзельнікамі знешнеэканамічнай дзейнасці (ЗЭД). Галендзеева ацаніла гэтую пастанову як «вельмі няўдалую».

Паводле яе дадзеных, буйны знешнегандлёвы бізнэс, як правіла, статыстычныя формы запаўняе, дробны і сярэдні звычайна абыходзіцца без фармальнасцяў.

На гэтым фоне Мінэканамразвіцця фіксуе зніжэнне аб'ёму імпарту. У прагнозе сацыяльна-эканамічнага развіцця Расеі на 2013-2015 гады гаворыцца, што ацэнка аб'ёму імпарту тавараў у 2012 годзе паніжаная на $9 млрд». Каментуючы прагноз, намеснік міністра эканамічнага развіцця Андрэй Клепач раней заяўляў, што запаволенне імпарту ў 2012 годзе - гэта «нейкая загадка». Акрамя запаволення попыту існуе яшчэ адно меркаванне: частка імпарту, перш за ўсё кітайскага, не ўлічваецца. Толькі па выніках года можна будзе сказаць, колькі тавараў паставілі ў Расею, Беларусь і Казахстан, выказаў здагадку Клепач.

ФМС гатовая ўзмацніць жорсткасць правілы ўліку таварных патокаў, але пакуль не знаходзіць падтрымкі ў Мінэканамразвіцця. Гэта ведамства, нагадаем, прызначанае профільным па зніжэнні адміністрацыйных бар'ераў для бізнэсу. Мінэканамразвіцця, у сваю чаргу, арыентуецца на меркаванне прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, які заявіў у мінулым месяцы, што некаторыя з «дарожных карт» Агенцтва стратэгічных ініцыятыў выконваюцца фармальна, у тым ліку мытнай службай. Укараненне «дарожнай карты» па лібералізацыі доступу бізнесу да мытнай інфраструктуры не вырашыла галоўную праблему - скараціць час афармлення тавараў на мяжы, лічыць Пуцін. Імпарцёры і экспарцёры вымушаныя запаўняць на мяжы шматлікія бланкі і прастойваць суткамі.

«Зняцце ўнутранай мытнай мяжы палегчыла працу бізнэсу, але толькі ў Беларусі і Казахстане. У расейскім Мінпрамторзе вал скаргаў ад айчынных вытворцаў на засілле кантрафакту», - кажа кіраўнік дэпартамента дзяржкансалтынгу Strategic Business Solutions Аляксей Калінін.

«У Беларусі ўспрымаецца як само сабой разумеецца тое, што сярэднія і малыя прадпрыемствы пастаўляюць тавары ў Расею без якога-небудзь уліку і кантролю з боку дзяржведамстваў», - кажа аналітык менскага агенцтва «Інфакрэдыт» Антон Платаў.

Ён лічыць, што адсутнасць дакладнага ўліку імпарту - гэта ўсвядомленая дзяржаўная палітыка краін - членаў Мытнага саюза: экспарцёры папаўняюць бюджэт валютай, таму дзяржавы-партнёры не хочуць ствараць для іх бюракратычных праблем.

Адна са схем безулічных паставак тавараў у Расею з Беларусі прадугледжвае рэгістрацыю фірмаў у Смаленску або Бранску, але рэальна яны працуюць у Беларусі, - кажа Платаў. - І ў поўнай адпаведнасці з правіламі саюзнай дзяржавы і Мытнага саюза. «А потым пастаўляюць тавары ў Расею, пры гэтым фармальна з'яўляючыся расейскімі кампаніямі», - рэзюмуе ён.

Эксперты называюць мытную палітыку альянсу «дзяржаўнай кантрабандай».

«Пры стварэнні Мытнага саюза Расея даверыла партнёрам кантроль на знешнім перыметры і пралічылася. Фуры ідуць у Расею з кантрабандай з Кітая і з еўрапейскіх краін. Іх прапускаюць па цыдулках, без дэкларавання. Вязуць усё - ад абутку і электронікі да кветак і пластыкавай упакоўкі», - кажа дацэнт факультэта сусветнай эканомікі і сусветнай палітыкі НДУ ВШЭ Андрэй Суздальцаў.

Паводле яго падлікаў, кошт кантрабандных тавараў у сярэднім у два разы ніжэй легальна імпартуемых. «Гэта ўдар па айчынным бізнэсу: канкураваць з таннай кантрабандай немагчыма», - кажа Суздальцаў, мяркуючы, што кантроль на мяжы магчымы, толькі калі на знешні перыметр Мытнага саюза, а гэта 5-6 асноўных мытных пастоў, вернуцца расейскія мытнікі.

Але Беларусь і Казахстан ніколі не пагодзяцца на расейскі кантроль знешніх межаў, заўважае ён.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках