29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

La Repubblica: Расея - Амерыка, вайна ўсынаўленняў

46
La Repubblica: Расея - Амерыка, вайна ўсынаўленняў

Пуцін забараніў усынаўленне расейскіх дзяцей у Амерыцы, піша Нікола Ламбардоцці ў артыкуле, надрукаваным у газеце La Repubblica.

«Паліна, Віталь, Наталля і многія іншыя - маленькая армія дзяцей, якія страцілі надзею. Гэта перадавая група тысяч кінутых дзяцей, якія рызыкуюць страціць адзіную магчымасць выжыць: здабыць двух бацькоў, якія павязуць іх далей ад сумнага лёсу - неэфектыўнага лячэння і благога асяроддзя ў адным са шматлікіх дзіцячых дамоў, якія былі раскіданыя па ўсёй тэрыторыі велізарнай краіны», - апавядае карэспандэнт.

«Так званы «сіметрычны адказ» на амерыканскія санкцыі накладае забарону на ўсынаўленне амерыканскімі грамадзянамі расейскіх дзяцей-інвалідаў, кінутых крэўнымі бацькамі, - піша Ламбардоцці. - Прыняцце гэтага закона настойліва патрабаваў Пуцін, каб накіраваць Абаме сігнал у адказ на падпісанне «Закона Магніцкага», але гэты дакумент можа нанесці больш шкоды Расеі, чым амерыканцам. У апошнія 10 гадоў каля 80 тыс. расейскіх дзяцей адправіліся на іншы бок Атлантыкі, каб знайсці там лепшае жыццё і клапатлівую сям'ю», - паведамляе выданне.

«Гэта цынічнае, дрэннае рашэнне, рашэнне сапраўдных нягоднікаў, - кажа вядомы расійскі рэжысёр Юрый Грымаў. - Нават самыя жорсткія тэрарысты спрабуюць зберагчы дзяцей». Грымаў - адзін з арганізатараў пратэсту каля будынка Дзярждумы, які завяршыўся ў адпаведнасці з нядаўна прынятымі законамі супраць іншадумства: 10 чалавек былі арыштаваныя, іншыя пацярпелі ад дубінак, гаворыцца ў артыкуле.

«Нават у партыі Пуціна гэты закон быў успрыняты негатыўна. У аўторак напярэдадні вырашальнага галасавання супраць закона выступілі тры міністры, у тым ліку міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў. Прыняты Думай закон называецца «Закон Дзімы Якаўлева». Гаворка ідзе пра двухгадовага хлопчыка, якога забыліся на заднім сядзенні аўтамабіля і які памёр ад спякоты. «Банальная ненаўмысная трагедыя. З 80 тыс. дзяцей, усыноўленых ў Амерыцы, за 10 гадоў памерлі 19. За той жа перыяд 12 тыс. дзяцей памерлі ў расейскіх прыёмных бацькоў», - па сцвярджэнні італьянскага журналіста, сказаў Грымаў.

Пераклад: inopressa.ru

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках