19 сакавiка 2024, aўторак, 9:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ніна Багінская: Вырвалі сцяг і ўцяклі

33
Ніна Багінская: Вырвалі сцяг і ўцяклі

У гадавіну 19 снежня на Кастрычніцкай плошчы пенсіянерку затрымлівалі 5 амапаўцаў.

Грамадская актывістка Ніна Багінская ў гадавіну падзей жорсткага разгону мірнай дэманстрацыі супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў выйшла на Кастрычніцкую плошчу з бел-чырвона-белым сцягам. Як патлумачыла пенсіянерка сайту charter97.org, яна выбрала менавіта гэтую плошчу таму, што падзеі 19 снежня 2010 года пачыналіся менавіта тут:

«Я зайшла ў будынак у Кастрычніцкай плошчы, дастала шост у выглядзе кія і прывязала да яго бел-чырвона-белы сцяг. Выйшла, спусцілася з прыступкі і пайшла ў напрамку плошчы Незалежнасці. Калі я праходзіла каток, да мяне пад'ехала моладзь на каньках і спытала - а што, тут будзе акцыя? Не, - кажу, я тут проста гуляю. Падыходзілі яшчэ маладыя людзі, было чуваць «Жыве Беларусь». Я памахала сцягам, зрабіла некалькі крокаў. Не дайшла нават да адзнакі нулявога кіламетра - і тут злева са спіны на мяне наляцела двое маладых хлопцаў у цывільным, вырвалі шост са сцягам, зламалі кі і бягом ад мяне ў бок ўваходу ў метро».

Грамадская актывістка тут жа звярнулася да бліжэйшага міліцыянта ў цывільным - бо ў яе скралі яе ўласнасць:

«Я - за імі. Крычу, ратуйце, маю маёмасць скралі. Тут бачу - стаіць міліцыянт, у форме. Я да яго, кажу - бачыце, гэтыя хлопцы скралі маю ўласнасць, гэта разбой, дапамажыце. Ён на мяне глядзіць - усё разумее, кажа - дзе яны? Я нічога не бачыў. Спусціліся з ім у пераход, іх няма. Правільна, кажу, з вашай рэакцыяй такіх рабаўнікоў не зловіш. У вас з імі змова, таму што вы свае грошы адпрацоўваеце. А ён паціскае плячыма, маўляў, нічога не бачыў», - распавядае грамадская актывістка.

Пасля гэтага Ніну Багінскую затрымалі пяць амапаўцаў - узялі на рукі і аднеслі ў аўтобус, - кажа жанчына:

«Я выйшлі з пераходу зноў на плошчу, пайшла далей міма катка і дайшла да вуліцы Энгельса. Думала, дайду да плошчы Незалежнасці, там свечкі ў восем гадзінаў павінныя запальваць. Але тут мяне акружыла група амапаўцаў, у форме - пяць чалавек, узялі мяне пад локці. Кажуць, пойдзем з намі. А я адказваю, што ў мяне тут свая кампанія, адчэпяцца. Сцяга няма - што вы хочаце?

Тут адна жанчына, Вольга, з нашых, якая апынулася непадалёк, кажа - Ніна, пойдзем са мной. Але амапаўцы і яе ўзялі пад локці, адвялі ад мяне, а тыя, што засталіся мяне паднялі і аднеслі ў сваю машыну, там было яшчэ пяць супрацоўнікаў АМАПа. Яны мяне даставілі ў Цэнтральнае РУУС. Там на мяне склалі пратакол. Пыталіся, чаму я выйшла са сцягам - кажу, таму што не згодная з уладай, а сцяг - сімвал супраціву нашай краіны, а не ўсёй той Масковіі, якая цяпер адбываецца. Мяне там пратрымалі тры гадзіны - ў 22:30 мяне вызвалілі»

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках