24 красавiка 2024, Серада, 22:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З 1 студзеня ў Менску адключаць «Еўраспорт»

45
З 1 студзеня ў Менску адключаць «Еўраспорт»

Беларускі кабельны аператар ААТ «Менскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі» растлумачыў прычыны выключэння каналаў Eurosport са сваёй сеткі з 1 студзеня 2013 года.

Справа ў тым, што канал «Еўраспорт» патрабуе большай аплаты, а МТІС выступае катэгарычна супраць гэтага. Аб гэтым БелТА паведаміў дырэктар ААТ «МТІС" Міхаіл Мілаванаў.

«Канал «Еўраспорт» патрабуе плаціць больш. Мы супраць павышэння кошту. Па-першае, гэта валюта, якая сыходзіць з краіны. Па-другое, гэта можа адбіцца на коштах для спажыўцоў. Мы лічым, што запыты замежнага канала «Еўраспорт» празмерныя. Будзем весці перамовы. Але адно магу сказаць дакладна: якаснае спартыўнае вяшчанне ў МТІС абавязкова захаваецца», - адзначыў Міхаіл Мілаванаў.

Нагадаем, у мінулым годзе з 1 студзеня МТІС адключыў тэлеканал «Еўраньюс».

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках