24 красавiка 2024, Серада, 7:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве прэзентавалі кнігу Станіслава Шушкевіча

6
У Маскве прэзентавалі кнігу Станіслава Шушкевіча

Прэзентацыя кнігі першага кіраўніка незалежнай Беларусі «Маё жыццё. Развал і аднаўленне СССР»прайшла 19 снежня.

Яна адбылася ў «Прэзідэнт-гатэлі» ў Маскве. На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі беларускай дыяспары і расейскія грамадскія дзеячы. Прэзентацыю адкрыў былы віцэ-прэм'ер Расеі Генадзь Бурбуліс, які ў 1991 годзе таксама быў сярод тых, хто паставіў свае подпісы пад Белавежскае пагадненне аб спыненні існавання Савецкага Саюза. Таксама на ёй выступіў намеснік дырэктара фонду Ельцына, які выдаў кнігу, Яўген Воўк.

Як распавёў Станіслаў Шушкевіч у інтэрв'ю сайту charter97.org, прэзентацыя прайшла адразу пасля канферэнцыі, прысвечанай расейскай канстытуцыі, таму яе ўдзельнікам не трэба было распавядаць пра сітуацыю ў Беларусі - усё і так разумелі, што адбываецца ў нашай краіне.

«Мне нават не прыйшлося ўзгадваць пра дату 19 снежня і яе сімвалізм, таму што людзі, якія прыйшлі на мерапрыемства, выдатна разбіраюцца ў беларускай сітуацыі» - сказаў палітык.

Кніга «Маё жыццё. Развал і аднаўленне СССР» прысвечаная не толькі палітыцы, але і іншым дэталям біяграфіі першага кіраўніка незалежнай Беларусі.

Па словах Станіслава Шушкевіча, выданне такой кнігі сёння вельмі важна, таму што ў Беларусі скажаецца праўдзівая інфармацыя аб найноўшай гісторыі краіны.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках