19 красавiка 2024, Пятніца, 19:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія памежнікі затрымалі беларусаў з $2,4 мільёнамі

56

Да мяжы парушальнікі прабіраліся ўпотай, апрануўшы белыя маскіровачныя халаты.

Памежнікі заўважылі парушальнікаў, калі яны накіроўваліся ў бок беларускай вёскі Макраны, паведамляе памежслужбы Украіны.

Калі мужчын паспрабавалі спыніць, яны пабеглі, але ў сотні метраў ад мяжы іх затрымалі. Пад маскавальным адзеннем затрыманых памежнікі знайшлі заплечнік і поліэтыленавы пакет, у якіх было каля 2,4 мільёнаў даляраў ЗША.

Пра гэты факт памежнікі праінфармавалі зацікаўленыя праваахоўныя органы.

Як стала вядома пазней, затрыманыя апынуліся грамадзянамі Беларусі. Напярэдадні мужчыны патрапілі ва Украіну праз пункт пропуску «Даманава».

Цяпер супрацоўнікамі Дзяржпамежслужбы Украіны праводзяцца сумесныя дзеянні з прадстаўнікамі пракуратуры, СБУ, мытні і падатковай.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках