29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пра што Шварцэнберг размаўляў з Макеем?

25
Пра што Шварцэнберг размаўляў з Макеем?

Чэшскі МЗС паведамляе адно, беларускі МЗС - іншае.

Учора ўвечары на сайце Міністэрства замежных спраў Чэхіі з'явілася наступнае паведамленне (пераклад - charter97.org):

«Міністр замежных спраў Чэхіі Карэл Шварцэнберг правёў тэлефонную размову з беларускім міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем.

Яна адбылася 17 снежня і была прысвечаная 20-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма дзяржавамі.

Міністр Карэл Шварцэнберг пацвердзіў цікавасць сваёй краіны да супрацоўніцтва з Менскам у рамках «Усходняга партнёрства». Таксама ў размове гаворка ішла пра перавагі, якія дае гэтая праграма Еўрапейскага Звяза краінам, якія ў ёй удзельнічаюць.

Таксама абмяркоўвалася нездавальняючая сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі і, у тым ліку, пытанне пра палітвязняў.

Нягледзячы на розныя меркаванні, абодва бакі пацвердзілі сваю зацікаўленасць у развіцці чэшска-беларускіх адносін, а таксама адносін паміж Еўрапейскім Звязам і Беларуссю і ва ўмацаванні дыялогу».

У паведамленні МЗС Беларусі гаворыцца толькі, што «17 снежня па ініцыятыве чэшскага боку адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з першым намеснікам прэм'ер-міністра - міністрам замежных спраў Чэшскай Рэспублікі Карэлам Шварцэнбергам. Напярэдадні 20-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі, якое адзначаецца 5 студзеня 2013 года, бакі абмеркавалі дасягнутыя вынікі і перспектывы далейшага развіцця беларуска-чэшскага ўзаемадзеяння. Была закранута таксама тэматыка адносін Беларусі з Еўрапейскім звязам і шляхоў іх нармалізацыі».

Як бачым, што беларускі МЗС вырашыў змаўчаць аб тым, што падчас размовы Макея з чэшскім міністрам абмяркоўвалася «нездавальняючая» сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі, а таксама сітуацыя з палітычнымі вязнямі.

Лукашэнкаўская прапаганда падала гэтую размову як поспех сваёй знешняй палітыкі. Незразумела таксама, аб якім «умацаванні дыялогу» з дыктатурай паведамляе МЗС Чэхіі.

У Беларусі, нагадаем, сёння 14 палітычных зняволеных. Кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей з'яўляецца неўяздным у краіны ЕЗ за ўдзел у рэпрэсіях супраць апазіцыі.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках