25 красавiка 2024, Чацвер, 10:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы ЗША пікетавалі штаб-кватэру ААН

7

19 снежня беларуска-амерыканскае аб'яднанне «Пагоня» ў Нью-Йорку правяло мітынг салідарнасці з палітвязнямі Беларусі.

Як адзначаюць актывісты аб'яднання, два гады таму, 19 снежня 2010 года, прадстаўнікі апазіцыі і простыя грамадзяне Беларусі выйшлі на вуліцы ў Менску, каб выказаць пратэст супраць несправядлівых прэзідэнцкіх выбараў. У выніку прымененых уладамі рэпрэсій былі арыштаваныя больш 600 чалавек, а таксама затрыманыя 7 з 10 кандыдатаў у прэзідэнты. Пазней супраць некалькіх з іх былі ўзбуджаныя крымінальныя справы, і трое былі асуджаныя на даволі працяглыя тэрміны зняволення.

Таму беларуска-амерыканскае аб'яднанне сабралася насупраць будынка штаб-кватэры ААН у Нью-Йорку, каб выказаць падтрымку апазіцыі, асудзіць рэпрэсіўныя дзеянні беларускіх уладаў і патрабаваць вызвалення ўсіх палітвязняў Беларусі.

У ходзе мітынгу гучалі лозунгі «Жыве Беларусь!», «Лукашэнка павінен сысці!», «Беларусі - так, Лукашэнку - не!», удзельнікі таксама трымалі плакаты з фатаграфіямі вязняў рэжыму. Мітынг скончыўся спевам гімна «Пагоня».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках