29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламент гатовы спрасціць візавы рэжым з Украінай

13
Еўрапарламент гатовы спрасціць візавы рэжым з Украінай

Еўрапейскі парламент гатовы працаваць над пытаннем спрашчэння візавага рэжыму для Украіны.

Пра гэта заявіў старшыня камітэта замежных справах Еўрапарламента Элмар Брок.

«Чым больш грамадзян Украіны, асабліва маладых, наведае Еўропу, тым лепш», - сказаў ён на сустрэчы са старшынём Вярхоўнай Рады Уладзімірам Рыбаком ў Кіеве ў чацвер, паведаміла прэс-служба ўкраінскага парламента.

У сваю чаргу У.Рыбакоў падкрэсліў, што ўкраінская старана падтрымлівае заклік Еўрапарламента пра патрэбу далейшага спрашчэння візавага рэжыму для ўкраінскіх грамадзян. Ён адзначыў важнасць хутчэйшага заканчэння Еўрапарламентам усіх працэдур, патрэбных для ратыфікацыі Пагаднення аб зменах у Пагадненні паміж Украінай і ЕЗ аб спрашчэнні афармлення віз, падпісанага ў ліпені 2012 года.

Украінская старана таксама выказала надзею, што Еўрапарламент без далейшых прамаруджванняў разгледзіць пытанні аб зменах ў Шэнгенскі кодэкс аб межах.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках