25 красавiка 2024, Чацвер, 11:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БТ зноў выкрылі ў хлусні

33
БТ зноў выкрылі ў хлусні

Прадстаўніцтва Еўразвязу ў Беларусі і пасольствы краін - чальцоў Еўразвязу выказваюць шкадаванне ў сувязі з выхадам у эфір рэпартажу «Псевдомодерн» 16 снежня на тэлеканале «Беларусь 1».

Як адзначаецца ў паведамленні прадстаўніцтва Еўразвязу, рэпартаж змяшчае «некарэктную і хлуслівую інфармацыю пра мэты і змест Еўрапейскага дыялогу аб мадэрнізацыі», піша БелаПАН.

«Еўрапейскі дыялог аб мадэрнізацыі - гэта празрысты і адкрыты працэс. Гэта серыя дыскусій, задачай якіх з'яўляецца спрыянне развіццю рынкавай эканомікі, плюралістычнага грамадства і вяршэнства права ў Беларусі. Гэта таксама тычыцца падтрымкі, якую ЕЗ можа даць Беларусі падчас правядзення ёю рэформаў у гэтых сферах. Улады, якія самі выступаюць за рэформы і мадэрнізацыю, з самага пачатку ініцыятывы запрошаныя далучыцца і прыняць у ёй удзел», - падкрэсліваецца ў паведамленні.

Адзначаецца таксама, што прадстаўніцтва Еўразвязу ў Беларусі і пасольствы краін - чальцоў ЕЗ, прадстаўленыя ў Менску, падтрымліваюць экспертаў, якія ўдзельнічаюць у гэтай ініцыятыве, і высока ацэньваюць тую карысную працу, якая ўжо зробленая.

«Мы спадзяемся, што ўлады прымуць удзел у дыскусіях і сустрэчах у рамках дыялогу і такім чынам зробяць свой каштоўны і канструктыўны ўклад у нармалізацыю стасункаў паміж ЕЗ і Беларуссю, а таксама паспрыяюць ажыццяўленню рэформаў і мадэрнізацыі на карысць усіх грамадзян Беларусі», - гаворыцца ў паведамленні прадстаўніцтва Еўразвязу.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках