18 красавiка 2024, Чацвер, 23:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Юрыя Лужкова завялі некалькі крымінальных спраў

30
На Юрыя Лужкова завялі некалькі крымінальных спраў

На былога мэра Масквы Юрыя Лужкова «заведзена некалькі крымінальных спраў», заявіў у чацвер на прэс-канферэнцыі прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін.

Адказваючы на пытанне журналісткі, чаму не прыцягваюць да адказнасці Лужкова, кіраўнік дзяржавы спытаў, чаму карэспандэнтка думае, што такіх спраў няма. Са слоў Пуціна, распачатыя некалькі крымінальных спраў.

На ўдакладняльнае пытанне, чаму ж тады Лужкова не прыцягваюць да адказнасці, прэзідэнт адказаў: «Рана яшчэ», піша сайт russia.ru.

У сваю чаргу, былы мэр Масквы Юрый Лужкоў заявіў, што яму нічога невядома пра распачынанне ў дачыненні да яго якіх-небудзь крымінальных спраў. «Мне абсалютна невядома пра аніякія крымінальныя справы ў дачыненні да мяне», - заявіў Лужкоў «Інтэрфаксу».

«Прычым супраць мяне крымінальныя справы не распачыналіся ніколі», - падкрэсліў экс-кіраўнік горада. «Мяне моцна здзівіла гэтая інфармацыя, я дрэнна разумею, пра што ідзе гаворка. Можа быць, прэзідэнт Уладзімір Пуцін мяне з кімсьці зблытаў?» - заўважыў Лужкоў.

Адвакат Лужкова Аляксей Мельнікаў таксама адзначыў, што інфармацыю аб распачынанні супраць былога мэра Масквы нейкіх крымінальных спраў чуе ўпершыню. «Мне нічога невядома пра аніводную крымінальную справу, дзе Юрый Міхайлавіч Лужкоў займаў бы якое-небудзь працэсуальнае становішча. Адзіная справа, у рамках якой ён быў дапытаны як сведка - аб землях ІНТЭКО», - паведаміў Мельнікаў.

Ён удакладніў, што з ім ніхто не звязваўся і не паведамляў аб распачынанні крымінальнай справы ў дачыненні да Лужкова. «Ніхто не паведамляў, ніхто нават не падказваў. Калі б такія справы былі, я б пра гэта ведаў», - сказаў адвакат.

Разам з тым у чацвер у прэс-цэнтры МУС Расеі ІТАР-ТАСС заявілі, што следчыя МУС расследуюць шэраг крымінальных спраў аб крадзяжах у бюджэтнай сферы ўрада Масквы, а таксама крымінальная справа аб крадзяжах у «Банку Масквы», але экс-мэр горада Юрый Лужкоў не з'яўляецца падазраваным у гэтых справах.

«У справаводстве следчых МУС сапраўды ёсць шэраг крымінальных спраў, звязаных з бюджэтнай сферай урада Масквы. Яны расследуюцца, але пакуль ніякіх абвінавачванняў не выстаўлялася», - сказалі ў прэс-цэнтры, каментуючы інфармацыю аб тым, што Лужкоў з'яўляецца фігурантам шэрагу крымінальных спраў.

У прэс-цэнтры нагадалі, што Лужкоў у якасці сведкі праходзіць у справе аб крадзяжах у «Банку Масквы».

Нагадаем, крымінальная справа, у якой у якасці сведак фігуравалі былы мэр Масквы і ягоная жонка Алена Батурына, была распачатая Следчым дэпартаментам МУС Расеі паводле факту крадзяжу сродкаў у «Банка Масквы».

Паводле версіі следства, былыя кіраўнікі крэдытнай арганізацыі Андрэй Барадзін і Дзмітрый Акулінін з дапамогай прэзідэнта кампаніі «Кузнецкі мост дэвэлапмэнт» і гендырэктара фірмы «Прэм'ер Эстэйт» выкралі грошы банка, якія пасля апынуліся на рахунках кампаніі ІНТЭКО, якую ўзначальвала тады Батурына.

Следства інкрымінуе Барадзіну і Акулініну некалькі эпізодаў крадзяжоў, учыненых з дапамогай ашуканскіх схем, у прыватнасці, крадзеж 12,5 млн рублёў. І Юрый Лужкоў, і Алена Батурына некалькі разоў давалі сведчанні ў гэтай справе, хоць нейкі час жонка экс-кіраўніка места адмаўлялася ад сустрэчы са следчымі.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках