24 красавiка 2024, Серада, 4:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З 1 студзеня вырастуць стаўкі падатку на арэнду жылля

25
З 1 студзеня вырастуць стаўкі падатку на арэнду жылля

Памеры ставак падаходнага падатку ў адносiнах да даходаў фізічных асоб ад здачы жылых памяшканняў у наём з 1 студзеня 2013 года будуць павялічаныя ў Беларусі.

Пра гэта паведаміў БелТА міністр па падатках і зборах Уладзімір Палуян.

«Так, у адпаведнасці са зменамі, унесенымі ў Падатковы кодэкс Беларусі, з 1 студзеня 2013 года максімальныя межы ставак павялічваюцца на 22%», - адзначыў міністр.

У той жа час Падатковым кодэксам прадугледжаныя толькі верхнія і ніжнія межы ставак падатку, а канкрэтны памер такіх ставак на 2013 год будзе ўстаноўлены абласнымі і Менскім гарадскім саветамі «дэпутатаў» у залежнасці ад катэгорыі населенага пункта, у якім знаходзіцца памяшканне, якое здаецца ў наём, растлумачыў Уладзімір Палуян.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках