29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азаранка, Мартынаў, Герасіменя - лепшыя спартсмены 2012 года

10
Азаранка, Мартынаў, Герасіменя - лепшыя спартсмены 2012 года

Такія вынікі традыцыйных апытанняў спартыўных газет «Прессбол» і «Спортивная панорама».

«Прессбол» вызначыў лепшым спартсменам сярод мужчын 44-гадовага стрэлка Сяргея Мартынава. На Алімпіядзе ў Лондане ён заваяваў «золата» ў стральбе з дробнакалібернай вінтоўкі на дыстанцыі 50 метраў. На другім месцы - тэнісіст Максім Мірны (у Лондане ён разам з Вікторыяй Азаранка заваяваў «золата» ў змешаным разрадзе), на трэцім - гандбаліст Сяргей Рутэнка, перадае «Еўрарадыё».

Сярод жанчын пераможцу гэтае выданне вызначыць не змагло, так як аднолькавую колькасць балаў набралі тэнісістка, першая ракетка свету, алімпійская чэмпіёнка 23-гадовая Вікторыя Азаранка і плыўчыха, уладальніца двух сярэбраных медалёў Алімпіяды ў Лондане 26-гадовая Аляксандра Герасіменя. На трэцім месцы - біятланістка Дар'я Домрачава.

А вось «Спортивная панорама» вызначыла тройку лепшых спартсменаў краіны. У яе ўвайшлі Вікторыя Азаранка, Сяргей Мартынаў і Аляксандра Герасіменя.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках