29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пентагон: Сірыйскія ўлады нанеслі ракетны ўдар па сілах апазіцыі

14
Пентагон: Сірыйскія ўлады нанеслі ракетны ўдар па сілах апазіцыі

Сірыйскія ўлады зноў абстралялі пазіцыі сіл апазіцыі на поўначы краіны балістычнымі ракетамі «Скад».

Пра гэта паведаміла амерыканская радыёстанцыя «Эй-бі-сі ньюс», спасылаючыся на інфармаваныя крыніцы ў Пентагоне, піша «Інтэрфакс».

Па наяўных дадзеных, пускі ракет ажыццяўліся з-пад Дамаска па мэтах блізу горада Алепа на працягу мінулых сутак.

Усяго было запушчана ад чатырох да шасці «Скадаў». Пры гэтым ракеты не былі абсталяваныя боегалоўкамі, якія змяшчаюць атрутныя рэчывы.

Прадстаўнік міністэрства абароны ЗША афіцыйна не пацвердзіў дадзеныя звесткі, аднак сказаў, што «мы ведаем, што сірыйскі рэжым выкарыстоўвае ракеты «Скад» падчас канфлікту і што гэта (выкарыстанне - ІФ) працягваецца».

Як ужо паведамлялася, на мінулым тыдні Дамаск здзейсніў пяць пускаў ракет «Скад» па пазіцыях апазіцыйных сіл у раёне Алепа, было расцэнена заходнімі назіральнікамі як эскалацыя канфлікту і прыкмета адчаю сірыйскіх уладаў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках