18 красавiка 2024, Чацвер, 20:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі пісьменнік Плакс узнагароджаны Шведскай акадэміяй

3
Беларускі пісьменнік Плакс узнагароджаны Шведскай акадэміяй

Беларускі пісьменнік і перакладчык Зміцер Плакс атрымаў узнагароду ад Шведскай акадэміі.

Прэмія ў памеры 40000 шведскіх крон прысуджаная яму за падтрымку шведскай культуры за мяжой, перадае «Радыё Свабода».

Зміцер Плакс стала жыве ў Стакгольме ўжо амаль дваццаць гадоў. За гэты час добра вывучыў шведскую мову і неаднаразова перакладаў вядомых шведскіх аўтараў на беларускую мову. У яго перакладзе выйшла, напрыклад, кніга «Пэпі Доўгаяпанчоха» Астрыд Ліндгрэн, а зборнік паэзіі культавага шведскага аўтара Катарыны Фросценсан па-беларуску быў адзначаны ў спісе намінантаў на прэмію часопіса «ПрайдзіСьвет» за лепшую перакладную кнігу 2011 года.

Але Плакс не толькі папулярызуе шведскую літаратуру за мяжой. Ён перакладае працы шматлікіх беларускіх пісьменнікаў на шведскую мову. Дзякуючы менавіта Зміцеру Плаксу, у Швецыі выйшлі ў апошні час дзве кнігі Барыса Пятровіча - «Фрэскі» і «Плошча», паэтычны зборнік Андрэя Хадановіча «Вольныя вершы». Цяпер рыхтуецца кніга Уладзіміра Някляева «Вяртанне Веры».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках