banner1 banner1 banner1

21.12.2012

Доктар з Віцебска: Улада слабая і неадэкватная важная навіна 317

12:45, — Палітыка

Доктар з Віцебска: Улада слабая і неадэкватная

Віцебскі ўрач выступіў з відэазваротам да кіраўніка Віцебскага аблвыканкама.

Як ужо паведамляў сайт charter97.org, нядаўна дзіцячага ўрача віцебскай паліклінікі Ігара Пастнова пазбавілі пасады за публічную крытыку кіраўніка Віцебскай вобласці Аляксандра Касінца. Ён казаў пра марнатраўства бюджэтных грошай і заняпад службы аховы здароўя на Віцебшчыне, публічна звяртаў увагу на недабудаваны хірургічны корпус анкалагічнага шпіталя, зацягнуты рамонт інфекцыйнага шпіталя, кансерваванне будынка афганскага цэнтра.

20 снежня звольнены ўрач запісаў відэазварот і выклаў яго на YouTube:

«Я, Пастноў Ігар Аляксеевіч, дзіцячы доктар з Віцебска, якога, не без удзелу нашага генерала-губернатара, сёння, пасярод зімы, выкідваюць на вуліцу за тое, што я не згодны па многіх пытаннях з палітыкай, якая праводзіцца нашым генерал-губернатарам Аляксандрам Мікалаевічам Касінцом.

Сёння многія знаёмыя пытаюць мяне: Ігар, навошта табе гэта трэба? Навошта табе трэба здзекавацца над маці, якая перажывае? Навошта табе трэба пазбаўляцца працы, магчыма - статусу, а магчыма нават і самога жыцця? Дык вось, я, перш за ўсё, хацеў адказаць, што я гэта раблю, каб даказаць, што законнымі метадамі змагацца за свае правы можна.

Другое - я хачу паказаць, наколькі бяспраўныя сёння мы, медыцынскія работнікі. Мала таго, што атрымліваем капейкі, так яшчэ з кожным з нас можна, як з сабакам, расправіцца, не маючы ніякіх прэтэнзій. І трэцяе - наколькі галаслоўныя іх словы, што яны клапоцяцца пра дзяцей, пра пацыентаў, пра жыццё людзей.

Сёння больш за пяць дзесяткаў бацькоў сабралі подпісы і паслалі памочніку прэзідэнта, каб мяне аднавілі, каб са мной працягнулі кантракт, і я вярнуўся на ранейшае месца. Перш за ўсё, я хачу звярнуцца да генерал-губернатара Аляксандра Касінца.

Глыбокапаважаны генерал-губернатар, я лічу, несалідна так рабіць з чалавекам толькі таму, што ён першым з дактароў адмовіўся пасылаць дзяцей ва ўмовы каземата інфекцыйнага шпіталя, дзе нават здароваму чалавеку будзе складана. Ён першы сказаў пра непрыстасаванасць другога шпіталя як медыцынскай установы, які нездарма ў народзе празвалі «далінай смерці». Я першы сказаў, што палітыка нашага генерала-губернатара - гэта мыльная бурбалка за кошт набраных крэдытаў, якая хутка лопне і ўсе ўбачаць, на чым яна грунтуецца - на слязах, на недахопу грошай або немагчымасці нармальнага рамонту інфекцыйнага шпіталя.

У мяне, напрыклад, слёзы зараз на вачах наварочваюцца, калі я бачу, што ўсё лета чырвонае праспявалі, а зараз, калі ідуць дваццаціградусныя маразы, працягваюцца аздобныя працы, хоць відаць, што ўсё бурыцца прама на вачах. Я не магу гэта бачыць, як закопваюцца грошы. Генерал-губернатар Касінец, яшчэ ў бытнасць рэктарам (я адказваю за свае словы) расправіўся з шасцю прафесарамі, якія напісалі адкрыты ліст супраць яго тагачасных метадаў. Адзін з гэтых прафесараў атрымаў сардэчны прыступ, астатнія пазбавіліся працы і пасад.

Мой выпадак не першы, таму я хачу сказаць: не дачакаецеся. Народ, бацькі, дзеці падтрымалі мяне. Метады ўлады зараз вельмі неадэкватныя, баязлівыя. Таму я хачу сказаць, што нашая ўлада, на жаль, сёння слабая.

Слабая тым, што працуе толькі адзін чалавек, думае толькі адзін чалавек. На месцах чыноўнікі практычна адвучыліся думаць самастойна, менавіта таму яны робяць такія абсалютна неадэкватныя дзеянні.

Сёння мне забаранілі ездзіць па раёнах, таму што баяцца, што я там буду агітаваць на пратэсты бацькоў супраць такіх вось дзеянняў. Але бацькі і самі збіраюць подпісы, практычна без майго ўдзелу, яны абураныя такімі паводзінамі ўладаў. Усе цяпер убачылі, наколькі нашыя ўлады слабыя і наколькі іх дзеянні прымітыўныя.

Напісаць каментар (317)


Навіны
па тэме

Экспарт

          Новости партнеров






Надвор'е ў Беларусі

   18.04   19.04 
Брэст Ясно+18
+9
Ветренно+21
+10
Віцебск Небольшая облачность+15
+4
Ясно+18
+7
Гомель Небольшая облачность+21
+8
Ветренно+21
+11
Гродна Облачно+17
+8
Ясно+20
+9
Мінск Небольшая облачность+16
+5
Ясно+19
+8
Магілёў Небольшая облачность+16
+6
Ясно+19
+8

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  18.04.14  19.04.14
EUR13 770,0013 750,00
USD9 950,009 950,00
RUB277,00280,50

Меркаванне


Грэшна смяяцца над хворымі

Грэшна смяяцца над хворымі

Зміцер Дашкевіч

Дыктатура - гэта заўсёды вайна

Дыктатура - гэта заўсёды вайна

Наталля Радзіна

Про глубину

Про глубину

Евгений Липкович

Скаваныя адным алтынам

Скаваныя адным алтынам

Уладзімір Халіп

Украинское похмелье

Украинское похмелье

Александр Томкович



Учора на сайце:

наведвальнікаў 374731
праглядаў 2541329

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30

Старая версія сайта

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: