16 красавiка 2024, aўторак, 14:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: З дапамогай інтэрнэту можа адбыцца рэвалюцыя

97
Лукашэнка: З дапамогай інтэрнэту можа адбыцца рэвалюцыя

Беларускі дыктатар прызнаў сілу інтэрнэту.

«З дапамогай Інтэрнэту адбыліся рэвалюцыі і сацыяльныя выбухі на планеце. Арабская дуга - яе перавярнулі цалкам, зараз дабіваюць Сірыю, падбіраюцца да Ірану. Гэта не без гэтага інтэрнэту», - адзначыў Лукашэнка, сустракаючыся ў пятніцу ў Менску са студэнтамі і выкладчыкамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Кіраўнік сказаў, што новымі інфармацыйнымі магчымасцямі «працята ўсё - ад бытавога ўзроўню да космасу». «Хацелася б, каб усё гэта было накіравана толькі на карысць чалавецтва», - падкрэсліў ён.

Гаворачы аб развіцці новых інфармацыйных тэхналогій і прыцягненні ў гэтую сферу замежных інвестыцый, Лукашэнка заявіў: «Я не хачу, каб сюды прыехалі замежныя інвестары. Яны могуць прыйсці і ўвесь прыбытак вывезці. Таму я больш арыентуюся на сваіх інвестараў», - адзначыў дыктатар.

Напісаць каментар 97

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках