19 красавiка 2024, Пятніца, 21:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва прадаставіла Беларусі інфармацыю аб «плюшавым дэсанце»

5
Літва прадаставіла Беларусі інфармацыю аб «плюшавым дэсанце»

Генпракуратура Літвы паведаміла, што прадаставіла Беларусі інфармацыю аб летнім палёце шведскіх актывістаў.

«Генпракуратуры Беларусі прадастаўленая інфармацыя пра крымінальную справу, у якой вядзецца расследаванне факту незаконнага перасячэння дзяржмяжв самалётам 4 ліпеня», - гаворыцца ў прэс-рэлізе літоўскай пракуратуры, распаўсюджаным у пятніцу, перадае «Інтэрфакс».

Адзначаецца, што інфармацыя прадстаўленая на падставе двухбаковай міжнароднай дамовы аб прававой дапамозе і прававых адносінах у грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах.

Якая менавіта інфармацыя прадастаўленая Генпракуратуры Беларусі, не ўдакладняецца.

Нагадаем, 4 ліпеня лёгкаматорны грамадзянскі самалёт, пілатуемы падданымі Швецыі, перасёк з боку Літвы паветраную прастору Беларусі і раскідаў над Менскам і Івянцом плюшавых мішак з заклікамі да свабоды прэсы ў краіне. Тады Мінабароны Беларусі заявіла, што не было парушэнняў паветранай мяжы краіны, і назвала інфармацыю аб «дэсанце плюшавых мішак» правакацыяй.

КДБ Беларусі распачаў крымінальную справу па факце незаконнага перасячэння мяжы, былі затрыманыя два беларускія грамадзяніна - фатограф Антон Сурапін і рыэлтар Сяргей Башарымаў.

Пасля яны былі адпушчаныя пад падпіску аб нявыездзе.

31 ліпеня за «неналежнае выкананне службовых абавязкаў па забеспячэнню нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» Лукашэнка зняў з пасадаў кіраўніка Дзяржпамежкамітэта Ігара Рачкоўскага і камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны генерал-маёра Зміцера Пахмелкіна.

12 снежня стала вядома, што Следчы камітэт Беларусі завяршыў расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да памежніка, які прапусціў шведскі «плюшавы дэсант».

Праваахоўныя органы Літвы пачалі дасудовае расследаванне аб перасячэнні дзяржмяжы 14 жніўня. Расследаванне праводзіць Служба аховы дзяржмяжы Літвы, яго кантралюе Генпракуратура.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках