25 красавiка 2024, Чацвер, 14:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Большасць ільгот для абітурыентаў скасаваная

33
Большасць ільгот для абітурыентаў скасаваная

Урад Беларусі накіраваў у адміністрацыю Лукашэнкі новую рэдакцыю правіл прыймання ў ВНУ, якая прадугледжвае скасаванне большасці льгот для абітурыентаў.

Пра гэта заявіў міністр адукацыі Сяргей Маскевіч 21 снежня на прэс-канферэнцыі ў Менску, паведамляе БелаПАН.

У прыватнасці, прапануецца скасаваць паасобны конкурс для выпускнікоў сельскіх і гарадскіх устаноў адукацыі і большасць іншых ільгот пры паступленні ў ВНУ. Плануецца захаваць толькі льготу на залічэнні без уступных іспытаў абітурыентаў, якія занялі прызавыя месцы на міжнародных і нацыянальных алімпіядах ды іншых спаборніцтвах. Пазаконкурснае залічэнне таксама захаваецца для шэрагу катэгорый абітурыентаў падчас паступлення ў ВНУ першай плыні МУС, МНС, Мінабароны, Дзяржпамежкамітэта і ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры.

Плануецца ўвесці норму, згодна з якой на завочную форму навучання ў ВНУ змогуць паступаць толькі працаўладкаваныя грамадзяне.

Для тых, хто паступае на педагагічныя спецыяльнасці на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, прапануецца ўвесці патрабаванне рэкамендацый педагагічных рад устаноў адукацыі.

Для тых, хто паступае на спецыяльнасці культуры і мастацтва ВНУ, плануецца ўвесці адзіную методыку падліку балаў пры залічэнні: балы за кожны этап уступнага выпрабавання за прадмет «Творчасць» будуць складвацца з баламі, атрыманымі пры складанні балаў за цэнтралізаванае тэставанне і сярэдняй адзнакай дакумента аб адукацыі.

Беларусам, якія ўвесь час жывуць за мяжой, а таксама грамадзянам Расеі, Казахстана, Кыргызстана і Таджыкістана прапануецца дазволіць паступаць у беларускія ВНУ на ўмовах, прадугледжаных для замежнікаў, - паводле вынікаў гутаркі.

Для абароны інтарэсаў абітурыентаў, якія паступаюць ва ўстановы адукацыі на конкурснай падставе, прапануецца рабіць квоты на колькасць месцаў для абітурыентаў, якiя залiчваюцца праз бал выніковай атэстацыі пасля заканчэння факультэтаў даўніверсітэцкай падрыхтоўкі, падрыхтоўчых аддзяленняў, падрыхтоўчых курсаў або паводле вынікаў гутаркі. Квоту штогод будзе вызначаць навучальная ўстанова.

Пералік спецыяльнасцяў, на якіх вядзецца мэтавая падрыхтоўка, дапоўняць спецыяльнасцямі землеўпарадкавання і зямельнага кадастру. Таксама з 30 да 60 % ад кантрольных лічбаў плануецца павялічыць прыйманне на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці.

Прапануецца спрасціць працэдуру паступлення ў сярэднеспецыяльныя навучальныя ўстановы на аснове агульнай базавай адукацыі: праводзіць яго праз конкурс сярэдняга бала пасведчанняў аб агульнай базавай адукацыi.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках