19 сакавiка 2024, aўторак, 7:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея не дасць прытулак Асаду

44
Расея не дасць прытулак Асаду

Расея не плануе даваць прытулак для сірыйскага лідара Башара Асада, паведаміў журналістам міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў.

Паводле яго слоў, ёсць шэраг краін, якія гатовыя гэта зрабіць, аднак скідванне Асада не прычыніцца да заканчэння трагедыі ў рэгіёне, перадае РИА Новости.

«Расея публічна сказала, што мы не запрашаем прэзідэнта Асада да сябе, што ў нас няма такіх планаў», - пацвердзіў міністр.

Разам з гэтым ён распавёў, што да Расеі «звярталіся некаторыя краіны рэгіёну і прапаноўвалі сказаць Башару Асаду, што яны гатовыя яго прыладкаваць». Але расейскія прадстаўнікі параілі гэтым краінам звяртацца непасрэдна да Асада. «Мы адказалі: а пры чым тут мы? Калі ў вас такія планы ёсць, звяртайцеся да яго наўпрост», - сказаў Лаўроў.

Міністр нагадаў, што Асад публічна заявіў, «што ён нікуды не збіраецца сыходзіць, ён публічна сказаў, што нават калі Расея і Кітай паклічуць яго, ён памрэ ў Сірыі». «Калі ёсць ахвотныя даць яму нейкія гарантыі - калі ласка», - дадаў Лаўроў.

Ён адзначыў, што Расея будзе гэтаму толькі радая, «калі гэта скончыць калатнечу». «Але гэта далёка не факт, гэта зусім не факт. І ёсць вельмі сур'ёзныя і абгрунтаваныя прагнозы ў спецслужбах на Захадзе пра тое, што зрынанне рэжыму зусім не прычыніцца да заканчэння гэтай драмы і трагедыі, што там з новай сілай разгорнецца барацьба», - сказаў міністр.

Лаўроў нагадаў, што ў адказ на заклікі спыніць калатнечу і сесці за стол перамоваў без папярэдніх умоў, Расея чуе адно і тое ж патрабаванне - «няхай ён сыдзе». «Для тых, хто так кажа, галава прэзідэнта Сірыі важнейшая, чым выратаванне жыцця цывільнага насельніцтва», - заявіў Лаўроў.

«Сірыя - гэта краіна, у якой стагоддзямі суіснавалі рэлігіі, этнасы, і разбураць гэта ўсё дзеля таго, каб скінуць аднаго чалавека... Мы гэта ўсё праходзілі, гэтак жа бамбавалі Югаславію, калі трэба было зрынаць (Слабадана) Мілошавіча, гэтак жа бамбавалі Ірак, хоць там ніякай ядзернай зброі не было, і гэтак жа разбурылі Лівію, бо патрэбная была галава (Муамара) Кадафі», - сказаў Лаўроў.

«Сёння сур'ёзны палітычны аналіз відавочна ў дэфіцыце, і мы пра гэта гаварылі з нашымі еўразвязаўскімі партнёрамі (на саміце Расея-Еўразвяз)», - сказаў на заканчэнне кіраўнік МЗС РФ.

Як мяркуюць эксперты, краінамі, якія прапаноўвалі даць прытулак Асаду, маглі быць Катар і Турцыя.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках