19 сакавiка 2024, aўторак, 11:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крыніца: У Стоўбцах арыштантаў забіў падробны алкаголь

21
Крыніца: У Стоўбцах арыштантаў забіў падробны алкаголь

Супрацоўнікі Следчага камітэта са Стаўбцоўскага раёна правяраюць факт гібелі двух зняволеных мясцовага ізалятара.

Трагедыя адбылася 15 снежня. З невялікім перапынкам на тэрыторыі РАУС памерлі 51-гадовы мужчына, а за ім 26-гадовы. Ускрыццё целаў паказала атручванне невядомым ядам.

21 снежня ў менскай управе Следчага камітэта распавялі, што падчас праверкі знойдзеная бутэлька з невядомай вадкасцю, якая накіраваная на экспертызу. Таксама паведамляецца, што следчыя дапыталі супрацоўнікаў РАУС, арыштантаў ды іншых асоб.

Крыніца «Радыё Свабода», набліжаная да пенітэнцыярнай сістэме, якая пажадала застацца не названай, падзялілася сваімі звесткамі аб магчымай прычыне здарэння:

«Гэта атручванне падробленым алкаголем. Арыштантаў выводзілі з ізалятару на працу, нешта яны ці грузілі, ці што іншае рабілі. Адзін з іх меў магчымасць схадзіць дадому, адкуль ён і прынёс бутэльку з атручаным, як аказалася пазней, алкаголем. А міліцыянты, мабыць, каб яны лепш працавалі, не пярэчылі».

Пра здарэнне стала вядома 19 снежня. Адзначалася, што, згодна з высноваў медыкаў, нават пры цяжкім атручванні ядамі ў пацярпелых ёсць некалькі гадзін на тое, каб ім аказалі дапамогу і выратавалі. Іншымі словамі, смерць пры цяжкіх атручваннях наступае праз некалькі гадзін толькі пры неаказанні медыцынскай дапамогі. А тут з'явіліся першыя сімптомы, выклікалі «хуткую» і праз некалькі хвілін чалавека ўжо няма.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках