26 красавiка 2024, Пятніца, 1:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы выступаюць за малы памежны рух з Польшчай

37
Беларусы выступаюць за малы памежны рух з Польшчай

Петыцыя ў падтрымку малога памежнага руху з Польшчай сабрала тысячы подпісаў.

Гэта выклікана амаль гадавой бяздзейнасцю беларускіх уладаў у справе рэалізацыі дамовы аб МПР.

Усе дакументы гатовыя, а мяжа да гэтага часу закрытая.

Чальцы Гарадзенскай абласной арганізацыі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі на чале з каардынатарам БХД у Мастах Зміцерам Кухлеем пачалі онлайн-збор подпісаў пад зваротам да кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі з просьбай паскорыць рэалізацыю Дамовы аб МПР з Польшчай.

Петыцыя заклікае адміністрацыю Лукашэнкі нарэшце распачаць дзеянні для рэалізацыі пагаднення аб малым памежным руху з Польшчай. Усе подпісы пад неабходнымі дакументамі стаяць ужо больш за год, а руху няма.

Аўтары звароту «глыбока ўстурбаваныя прамаруджваннем урада з рэалізацыяй Пагаднення аб малым памежным руху з Рэспублікай Польшчай»".

З іхных слоў, «пагадненне закранае інтарэсы болей як мільёна беларускіх грамадзян, якія пражываюць на памежнай беларуска-польскай тэрыторыі».

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках