29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тры ВНУ Лукашэнкі

305
Тры ВНУ Лукашэнкі

На сустрэчы са студэнтамі БДУІР Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што скончыў тры ўніверсітэты.

Аднак у біяграфіі на сайце кіраўніка дзяржавы названыя толькі дзве ВНУ. Дзе афіцыйны лідар атрымаў трэцюю вышэйшую адукацыю?

У пятніцу Лукашэнка сказаў студэнтам Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, што дакладныя навукі - не ягоны канёк, і ён, напэўна, не змог бы вучыцца ў гэтай ВНУ. На рэпліку рэктара БДУІР Міхаіла Батуры аб тым, што кіраўніку дзяржавы б дапамаглі, Лукашэнка адказаў, што больш вучыцца ўжо не хоча: «Я іх тры скончыў, мне ўжо досыць. Дваццаць з лішкам гадоў вучыўся».

Згодна з біяграфіяй на афіцыйным інтэрнэт-партале president.gov.by, Аляксандр Лукашэнка скончыў дзве ВНУ: Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя Куляшова ў 1975 годзе са спецыяльнасцю «гісторык» і Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў 1985 годзе са спецыяльнасцю «эканаміст».

«Салідарнасць» пацікавілася ў кіраўніка прэс-службы Лукашэнкі Паўла Лёгкага, дзе Аляксандр Лукашэнка атрымаў трэцюю вышэйшую адукацыю.

- Драбніц не ведаю, - сказаў кіраўнік прэс-службы. - Трэба ўдакладніць. У савецкі час была яшчэ вышэйшая партыйная школа. У бацькі на заводзе майстар пісаў: адна вышэйшая адукацыю. А дыплом аб заканчэнні вышэйшай партыйнай школы дома ляжаў.

- Можа быць, Аляксандр Лукашэнка пад трэцяй адукацыяй меў на ўвазе свой першы прэзідэнцкі тэрмін? - выказала здагадку карэспандэнтка.

- Не выключана, - адказаў Павел Лёгкі. - Прэзідэнт і раней казаў пра тое, колькі яму давялося вучыцца ў першыя гады.

Кіраўнік прэс-службы прапанаваў ператэлефанаваць яму пазней, а ён, у сваю чаргу, паспрабуе ўдакладніць, які трэці ўніверсітэт скончыў Лукашэнка.

Напісаць каментар 305

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках