19 сакавiка 2024, aўторак, 11:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Грузіі амніставалі 190 палітвязняў

13
У Грузіі амніставалі 190 палітвязняў

Парламент Грузіі зацвердзіў у трэцім, канчатковым чытанні закон «Аб амністыі», ініцыятарам якога выступіў прэзідэнт краіны Міхаіл Саакашвілі.

Амністыя закране ўсе артыкулы Крымінальнага кодэкса Грузіі, у тым ліку і ўчыненні цяжкіх злачынстваў, піша «Росбалт».

Акрамя гэтага, у два разы будзе скарочаны тэрмін зняволення для жанчын, непаўналетніх і эканамічных злачынцаў. У законапраект «Аб амністыі» таксама дададзены артыкул, які прадугледжвае вызваленне палітвязняў. Парламент Грузіі ўжо зацвердзіў спіс палітычных зняволеных, у якім значацца 190 чалавек.

Дадамо, у лістападзе выйшлі з турмы былы віцэ-прэм'ер Грузіі Аміран Кадагішвілі і лідар партыі манархістаў Тэмур Жаржаліяні. Палітыкі былі арыштаваныя ў сярэдзіне нулявых гадоў паводле абвінавачвання ў спробе дзяржаўнага перавароту. Разам з імі былі датэрмінова вызваленыя яшчэ каля 60 чалавек, сярод якіх непаўналетні, які трапіўся на крадзяжы кілаграма арэхаў і быў асуджаны на 14 гадоў.

Як адзначаецца, масавае ўмоўна-датэрміновае вызваленне зняволеных у Грузіі праводзіцца ў рамках пенітэнцыярнай рэформы, мэта якой - вызваліць турмы. Раней паведамлялася, што Грузію захлынула хваля акцый у падтрымку зняволеных, якія патрабуюць паляпшэння ўмоў утрымання і змены кіраўніцтва папраўчых устаноў. Улады падазраюць, што за беспарадкамі стаяць былыя чыноўнікі з атачэння прэзідэнта Міхаіла Саакашвілі, і асцерагаюцца, што падзеі можа скончыцца ўсеагульным астрожным бунтам.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках