16 красавiка 2024, aўторак, 12:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждума Расеі прапаноўвае вярнуць зімовы час

75
Дзярждума Расеі прапаноўвае вярнуць зімовы час

Адпаведны зварот расейскія дэпутаты накіруюць ва ўрад у панядзелак ці аўторак.

Пра гэта заявіў спікер ніжэйшай палаты парламента Сяргей Нарышкін.

У гэтым годзе восенню парламентарыі ўжо абмяркоўвалі магчымасць вярнуцца да ранейшай мадэлі часазлічэння. Аднак тады высветлілася, што гэтае пытанне знаходзіцца ў кампетэнцыі ўрада, а не парламента, паведамляе ВВС. Нагадаем, што менавіта цяперашні кіраўнік расейскага ўрада Дзмітрый Мядзведзеў і стаў ініцыятарам скасавання зімовага часу.

Калі Расея зноў вернецца да зімовага і летняга часу, следам за ёй гэта можа зрабіць і Беларусь.

Перавод гадзінніка на зімовы і летні час робяць 110 дзяржаў, у тым ліку краіны Еўразвязу, і большасць штатаў ЗША. Пасля распаду СССР ад зімовага і летняга часу адмовіліся Узбекістан, Таджыкістан, Туркменія, Грузія, Казахстан і Кіргізія.

Напісаць каментар 75

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках