25 красавiка 2024, Чацвер, 10:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баскетбалісты «Цмокi-Мiнск» здабылі Кубак Беларусі

11
Баскетбалісты «Цмокi-Мiнск» здабылі Кубак Беларусі

«Цмокi-Мiнск» у чацвёрты раз запар сталі ўладальнікамі Кубка Беларусі

У вызначальным коле кубкавага турніру, які праходзіў у Гародні, падапечныя Андрэя Крываноса ў паўфінале падолелі «Гродна-93» - 76:69, а ў вызначальным матчы за ганаровы прыз распляжылі баскетбалістаў «Свіслачы» з Асіповічаў з лікам 103:57. Для найлепшага беларускага клуба гэта ўжо чацвёртая перамога запар у кубкавым спаборніцтвы, паведамляе БелТА.

У гульні за трэцяе месца гарадзенская каманда была мацнейшай за віцебскі «Рубон» - 91:69.

Паводле вынікаў «Фіналу чатырох» была вызначаная найлепшая пяцёрка гэтага турніру: Аляксандр Кудраўцаў, Аляксей Лашкевіч (абодва - «Цмокi-Мiнск»), Дзмітрый Кузьмін, Юрый Мішукоў (абодва - «Гродна-93»), Аляксандар Дзяржаўцаў («Рубон», Віцебск).

Самым лепшым гульцом кубкавага спаборніцтва прызнаны Максім Шустаў («Свіслач», Асіповічы), а настаўнік асіповіцкай каманды Георгій Кандрусевіч атрымаў прыз найлепшага трэнера.

Тыднем раней у Маладзечне вызначыўся пераможца аналагічнага турніру сярод жаночых камандаў. У вызначальнай гульні перамогу здабылі баскетбалісткі менскага «Гарызонта» - над гарадзенскай «Алімпіяй» - 67:47, а ў матчы за 3-е месца - баскетбалісткі «Цмокi-Мiнск», якія спляжылі яшчэ адну гарадзенскую каманду «Вікторыю» з лікам 108:66.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках