29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войскі Асада разбамбілі чаргу за хлебам: дзесяткі загінулых

32
Войскі Асада разбамбілі чаргу за хлебам: дзесяткі загінулых

У сірыйскай правінцыі Хама ў выніку авіяўдару, нанесенага ўрадавымі сіламі па пякарні, загінулі і атрымалі раненні дзесяткі чалавек.

Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Хальфая, які нядаўна перайшоў пад кантроль паўстанцаў.

«Цяпер немагчыма дакладна сказаць, колькі менавіта загінула людзей. Калі я да туды дабраўся, целы ляжалі паўсюль», - сказаў у інтэрв'ю агенцтву Рэйтэр актывіст апазіцыі Самер аль-Хмаўі, які знаходзіцца ў Хальфаі.

Паводле ацэнак апазіцыянераў, у выніку авіяўдару было забіта каля 90 чалавек, прычым гэтая лічба, як яны кажуць, можа прыкметна ўзрасці. Калі іх словы пацвердзяцца, гэты авіяўдар апынецца адным з самых смяротных за ўвесь час грамадзянскай вайны ў Сірыі.

Паўстанне ў Сірыі супраць рэжыму Башара Асада працягваецца без малога два гады. Па словах прадстаўнікоў апазіцыі, за гэты час у Сірыі загінулі больш 44 тысяч чалавек, у тым ліку каля 31 тысячы грамадзянскіх асоб, перадае ВВС.

«Нам не завозілі муку вось ужо тры ці чатыры дні, і сёння усе прыйшлі да пякарні. Там было шмат жанчын і дзяцей. Я сам яшчэ не ведаю, ці загінуў хто-небудзь з маіх сваякоў», - кажа адзін з відавочцаў.

У чарзе па хлеб у пякарні стаялі сотні людзей. Многія з іх атрымалі цяжкія раненні.

У інтэрнэце ўжо з'явіліся непацверджаныя відэазапісы, як мяркуецца, з месца авіяўдару, на якіх бачныя целы людзей і адарваныя канечнасці, раскіданыя па ўсёй вуліцы перад паўразбураным будынкам.

Ратавальнікі спрабуюць вызваліць загінулых і параненых з-пад завалаў.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках