20 красавiка 2024, Субота, 12:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Варшаўскі аэрапорт Модлін зачынены на рамонт

6
Варшаўскі аэрапорт Модлін зачынены на рамонт

Праца аэрапорта экстрана прыпыненая з-за стану ўзлётнай паласы.

40 тысяч пасажыраў, якія планавалі ляцець з яго да канца гэтага года, вымушаныя адпраўляцца з іншых месцаў, паведамляе Polskie Radio.

Старшыня праўлення новага аэрапорта Модлін, адкрытага ў 2012 годзе ў Варшаве, у асноўным для рэйсаў эканом-класа, Пётр Акенчыц патлумачыў, што прычынай частковага прыпынення дзейнасці стала пашкоджаная ў некаторых месцах узлётная паласа. У аэрапорце могуць прызямляцца толькі невялікія самалёты. На думку старшыні праўлення аэрапорта, хутчэй за ўсё, мароз так негатыўна паўплываў на пашкоджанне паласы.

Падчас прэс-канферэнцыі Акенчыц сказаў, што гэтая сітуацыя стала нечаканай таксама для фірмы Erbud - падрадчыка, які будаваў узлётную паласу.

- Мы ўсе працэдуры, усе прадпісанні спраўна выконвалі 24 гадзіны ў суткі. З поўнай адказнасцю заяўляю, што ўзлётная паласа была бяспечнай. Учора ваяводскі інспектар вырашыў, што стан паласы дрэнны, ён можа стаць прычынай непрадбачаных сітуацый. Мы чакаем яго абгрунтаванняў і працягваем працаваць, - цытуе чыноўніка.

24 снежня генпадрадчык прыедзе агледзець узлётную паласу, але пакуль не вядома, калі там пачнуцца працы. У любым выпадку, рашэнне ваяводскага інспектара кіраўніцтву аэрапорта не атрымаецца аспрэчыць да 31 снежня 2012 года, а значыць - ці запрацуе аэрапорт у новым, 2013-м годзе - незразумела.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках