28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Guardian: Сірыйскія СПА абслугоўваюць расейскія спецыялісты

55
Guardian: Сірыйскія СПА абслугоўваюць расейскія спецыялісты

Масква накіравала ў Сірыю ваенных спецыялістаў для абслугоўвання пастаўленых сродкаў СПА і навучання мясцовага персаналу.

Пра гэта піша ў панядзелак брытанская газета Guardian.

Неназваныя крыніцы пацвердзілі, што ў Сірыі знаходзяцца расейскія ваенныя спецыялісты ў сферы СПА, паведамляе «Інтэрфакс».

Прысутнасць расейскіх ваенных дарадцаў азначае, што любая ваенная аперацыя ЗША і іншых заходніх краін у дачыненні да Сірыі можа прывесці да страт сярод рускіх, што пагражае сур'ёзнымі дыпламатычнымі наступствамі.

Выданне таксама нагадвае, што ЗША, Велікабрытанія, Францыя і Турцыя раней папярэдзілі Дамаск, што любое прымяненне ім хімічнай зброі пацягне за сабой ваенную аперацыю супраць Сірыі.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках