19 красавiка 2024, Пятніца, 3:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналістаў вызвалілі, узяўшы на «праверку» відэакамеры

6
Журналістаў вызвалілі, узяўшы на «праверку» відэакамеры

Затрыманыя 24 снежня ў Смалявічах супрацоўнікамі міліцыі пяць журналістаў адпушчаны з мясцовага РАУС, у якім яны правялі некалькі гадзін.

Сябраў грамадскага аб'яднання «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Сяргея Вазняка, Мікалая Петрушэнку, Вячаслава Пяшко, Cергея Кручкова і Лолу Бурыеву даставілі ў міліцыю з клуба райцэнтра за 10 хвілін да пачатку сустрэчы «дэпутата» Смалявіцкага райсавета Ягора Лебядка з грамадзянамі.

Супрацоўнікі міліцыі - падпалкоўнік Андрэй Мартысюк і два ўчастковыя ў форме - забралі ў журналістаў пашпарты і прапанавалі праехаць з імі для высвятлення асобы. У выніку на сустрэчу журналісты так і не патрапілі.

Як паведаміў БелаПАН Вазняк, ён правёў у міліцыі не менш за две гадзіны. З яго ўзялі пісьмовыя тлумачэнні аб мэтах яго візіту ў Смалявічы. Паводле яго слоў, «дэпутат» Ягор Лебядок пасля заканчэння сустрэчы прыехаў у аддзяленне міліцыі, каб высветліць прычыны інцыдэнту. «Мы з ім пагутарылі. Ён паабяцаў накіраваць дэпутацкі запыт у міліцыю, каб высветліць прычыны затрымання журналістаў», - паведаміў Вазняк. У сваю чаргу, ад імя БАЖ будзе накіраваны зварот Смалявіцкаму «дэпутату», каб ён зрабіў такі запыт аб прычынах перашкоды журналістам выкананню іх прафесійнай дзейнасці, заявіў Вазняк.

У міліцыі ў журналісткі Лолы Бурыевай былі забраныя для праверкі носьбіты інфармацыі і відэакамера, якія праз некалькі гадзін вярнулі.

Нагадаем, у Смалявіцкім раёне будуецца беларуска-кітайскі індустрыяльны парк. Пад забудову выдзелена 8 тыс. 48 га. Індустрыяльны парк будзе ўяўляць сабой асаблівую эканамічную зону, надзеленую на 50 гадоў адмысловым прававым рэжымам. Прыярытэтныя напрамкі, якія вызначаюць да развіцця ў парку, - электроніка, біямедыцына, тонкая хімія і машынабудаванне.

Мясцовыя жыхары і дачнікі актыўна пратэстуюць супраць будаўніцтва парку. Яны ўпэўненыя, што ад такога маштабнага праекта, які прадугледжвае стварэнне соцень прадпрыемстваў, непазбежна пацерпіць экалогія гэтых месцаў. Да таго ж эколагі заяўляюць, што індустрыяльная забудова ў рэкрэацыйнай зоне Менска сур'ёзна пагоршыць экалагічную абстаноўку і ў мегаполісе.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках