20 красавiка 2024, Субота, 10:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сайт «Новай газеты» «ляснуўся» праз галасаванне аб роспуску Дзярждумы

37
Сайт «Новай газеты» «ляснуўся» праз галасаванне аб роспуску Дзярждумы

Сайт «Новай газеты» недаступны праз наплыў карыстальнікаў, якія хочуць прагаласаваць за роспуск расейскай Дзярждумы.

Аб гэтым паведамляецца на старонцы выдання ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«100-мегабітны канал заняты дарэшты карысным трафікам», - гаворыцца ў заяве «Новай газеты». У сувязі з гэтым рэдактары і праграмісты пазбавіліся магчымасці «прабіцца» да сэрвера. У выніку выданне скасавала прэмадэрацыю галасоў, паабяцаўшы ўключаць яе ўначы.

«Новая газета» заклікала чытачоў галасаваць познім вечарам, каб у спецыялістаў была магчымасць развязаць праблему.

Галасаванне на сайце газеты было запушчанае ўдзень 24 снежня. На гэты момант прагаласавала каля 50 тысяч чалавек. «Новая газета» пачала збор галасоў за роспуск Дзярждумы пасля таго, як парламент прыняў закон, які забараняе амерыканцам усынаўленне расейскіх дзяцей.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках