29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Два беларуса згуляюць у Матчы зорак КХЛ

1
Два беларуса згуляюць у Матчы зорак КХЛ

КХЛ вызначыла склады трэціх пяцёрак на Матч зорак у Чэлябінску, які пройдзе 12-13 студзеня 2013 года.

Адзначым, што форвард зборнай Беларусі і ЦСКА Міхаіл Грабоўскі, роўна як і іншы наш суайчыннік Сяргей Касціцын, прыме ўдзел у «зорным паядынку», паведамляе pressball.by.

Канчатковыя склады выглядаюць наступным чынам:

Каманда «Захаду»: брамнікі - Сямён Варламаў («Лакаматыў»), Васіль Кошачкін («Поўначсталь»);

абаронцы - Здзена Хара («Леў»), Аляксандр Разанцаў («Поўначсталь»), Кевін Дэлман (СКА), Андрэй Маркаў («Віцязь»), Стафан Кронваль («Лакаматыў»), Ілля Гарохаў («Дынама»);

форвард - Павел Дацюк (ЦСКА), Аляксандр Авечкін («Дынама»), Ілля Кавальчук (СКА), Аляксандр Радулаў (ЦСКА), Уладзімір Тарасенка (СКА), Ніклас Бэкстрам («Дынама»), Міхаіл Варнакоў («Тарпеда»), Арцём Анісімаў («Лакаматыў»), Міхаіл Грабоўскі (ЦСКА).

Каманда «Усходу»:

брамнікі - Майкл Гарнет («Трактар»), Канстанцін Барулін («Ак Барс»);

абаронцы - Ілья Нікулін («Ак Барс»), Сяргей Ганчар («Металург» Мг), Рэнат Мамашаў («Нафтахімік»), Антон Бялоў («Авангард»), Аляксей Ямелін «Ак Барс»), Віктар Хедман («Барыс»);

форварды - Яўген Малкін («Металург» Мг), Яўген Кузняцоў («Трактар»), Сяргей Касціцын («Авангард»), Сяргей Мазякін («Металург» Мг), Ёры Лехтэра («Сібір»), Якуб Петружалек («Амур»), Аляксей Марозаў («Ак Барс»), Томаш Заборскі («Авангард»), Аляксандр Перажогін («Авангард»).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках