25 красавiка 2024, Чацвер, 8:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шумчанка: Прадпрымальнікі не будуць прадаваць сувеніры па разнарадцы

21
Шумчанка: Прадпрымальнікі не будуць прадаваць сувеніры па разнарадцы

Прадпрымальнікі не стануць арганізоўваць продаж сувеніраў з сімволікай чэмпіянату свету па хакеі, як таго патрабуюць менскія ўлады, упэўнены эксперт.

«Патрабаванню ўладаў не варта здзіўляцца. У нас выбудаваная камандна-адміністрацыйная сістэма і ў палітыцы, і ў эканоміцы. У іх як усё робіцца - партыя сказала «ёсць» і ўсё павінна пайсці ўніз па разнарадцы», - заявіў у інтэрв'ю сайту charter97.org кіраўнік рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Перспектыва» Анатоль Шумчанка.

Па словах прадпрымальніка, іпэшнікі на рынках і ў гандлёвых цэнтрах не стануць прадаваць падобныя сувеніры:

«Сувеніры на рынках і ў гандлёвых цэнтрах я пакуль не бачыў, нараканняў ніякіх ад прадпрымальнікаў не атрымліваў. На рынках і ў гандлёвых цэнтрах продажу сувеніраў з сімволікай чэмпіянату свету па хакеі няма і яны сапраўды не змогуць прымусіць індывідуальных прадпрымальнікаў імі гандляваць».

Магчыма, патрабаванне ўладаў тычыцца юрыдычных асоб, выказаў здагадку Анатоль Шумчанка:

«Можа быць, гэта дзейнічае на юрыдычных асоб, набліжаных да ўладаў. А я адразу яшчэ раз паўтару, што ў нас такога не будзе, ніхто нас, прадпрымальнікаў, якія гандлююць таварамі лёгкай прамысловасці, не прымусіць прадаваць падобныя сувеніры на рынках і ў гандлёвых цэнтрах».

Нагадаем, нядаўна адміністрацыя Маскоўскага раёна Менска разаслала прыватнікам лісты, у якіх запатрабавала арганізаваць продаж сувеніраў з сімволікай чэмпіянату свету па хакеі. У лісце таксама змяшчаецца загад праінфармаваць адміністрацыю раёна «аб праведзенай працы».

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках