19 красавiка 2024, Пятніца, 18:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Начальнік расейскай калоніі, у якой быў бунт, арыштаваны

11
Начальнік расейскай калоніі, у якой быў бунт, арыштаваны

Змешчаны пад хатні арышт да 25 лютага 2013 года Дзяніс Механаў, начальнік калоніі №6 горада Капейска, у якой у канцы лістапада прайшла акцыя пратэсту зняволеных.

Адпаведнае рашэнне прыняў Цэнтральны раённы суд Чэлябінска на пасяджэнні ў сераду, перадае ВВС.

У ходзе судовага пасяджэння намеснік начальніка аддзела па расследаванні асабліва важных спраў СУ СКР па Чэлябінскай вобласці Яўген Аўчыннікаў паведаміў, што Механаў адхілены ад пасады.

Аб арышце начальніка калоніі, які абвінавачваецца ў перавышэньні службовых паўнамоцтваў, раней прасіла следства. Максімальнае пакаранне, якое можа яму пагражаць ў выпадку ўстанаўлення судом яго віны, - 10 гадоў пазбаўлення волі.

Справа па артыкуле аб перавышэнні службовых паўнамоцтваў была ўзбуджаная пасля заяў з боку зняволеных, якія паскардзіліся на паборы з боку супрацоўнікаў калоніі. У дамах у супрацоўнікаў ФСВП прайшлі ператрусы.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках