18 красавiка 2024, Чацвер, 23:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Багданкевіч: Будзе паўзучая дэвальвацыя

32
Багданкевіч: Будзе паўзучая дэвальвацыя

Закон эканомікі: калі растуць кошты, то абавязкова павінна быць дэвальвацыя.

Па прагнозах кіраўніка праўлення Нацбанка Беларусі Надзеі Ермаковай, рэзкай змены курсу рубля ў 2013 годзе чакаць не варта.

Пра гэта яна заявіла 26 снежня падчас анлайн-канферэнцыі на сайце афіцыйнага агенцтва БелТА.

«Нягледзячы на тое, што Нацбанк не ўстанаўлівае на 2013 год мэтавыя арыенціры па абменным курсе, чакаць яго рэзкай змены не варта. Падставай для ўстойлівасці валютнага рынку і абменнага курсу з'яўляецца ўнутраная і знешняя збалансаванасць эканомікі, на забеспячэнне якой, у сваю чаргу, накіраваная праца і ўрада, і Нацыянальнага банка», - адзначыла Ермакова.

Экс-старшыня Нацыянальнага банка Станіслаў Багданкевіч адносна заяў сваёй пераемніцы у інтэрв'ю «Радыё Свабода» заявіў:

«Будзе паўзучая дэвальвацыя. Ермакова проста не кажа пра гэта, але яна намякае. Курс даляра будзе 9 тысяч-10 тысяч з гакам у наступным годзе. Я думаю, што магчымасці ў дзяржавы ўтрымаць курс у наступным годзе ў межах 10 тысяч з коскай сёння яшчэ ёсць. Ёсць тэорыя Нобелеўскага лаўрэата па эканоміцы: калі растуць кошты на ўнутраным спажывецкім рынку, і гэты рост не спыняецца, то абавязкова павінна быць дэвальвацыя».

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках