28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лябедзьку выклікалі факсам у міліцыю

16
Лябедзьку выклікалі факсам у міліцыю

Старшыню АГП Анатоля Лябедзьку выклікалі 27 снежня ў Савецкі РУУС у якасці асобы, супраць якой «вядзецца адміністрацыйны працэс».

Пра гэта гаворыцца ў позве, якая факсам прыйшла ў офіс партыі 26 снежня.

У позве не падаецца інфармацыя, паводле якога артыкула вядзецца адміністрацыйная справа, перадае «Радыё Свабода».

У выпадку, калі Лябедзька не з'явіцца ў аддзяленне без паважных прычын, падпалкоўнік міліцыі Невяроўскі прыгразіў яго аштрафаваць ці арыштаваць.

Палітык сказаў, што яму ніхто не ўручаў ніякіх дакументаў і ў яго іншыя планы на гэты дзень. Пра «справу» Лябедзька можа толькі здагадвацца:

«У мяне могуць быць толькі версіі. Я не выключаю, што гэта рэагаванне на тое, што 19 снежня я разам з іншымі актывістамі раздаваў інфармацыйныя матэрыялы, звязаныя з выбарчай тэматыкай і праблемай прыватызацыі. Тады быў затрыманы фотакарэспандэнт Генадзь Верацінскі. Але да нас ніхто не прад’яўляў нейкіх прэтэнзій. Але не выключаю, што нейкая сувязь паміж гэтымі падзеямі ёсць. Можа, нешта здарылася і я не заўважаў, і ў нас ужо проста за распаўсюд інфармацыі прадугледжана адміністрацыйнае пакаранне?!»

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках