25 красавiка 2024, Чацвер, 19:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хабенскі на ўзнагароджанне да Пуціна надзеў значок «Дзеці па-за палітыкай»

76

Вядомы акцёр нібы выказаў пратэст з нагоды «закона Дзімы Якаўлева», але не агучыў сваю пазіцыю прэзідэнту РФ.

У дзень разгляду Радай Федэрацыі «закона Дзімы Якаўлева» расейскі акцёр Канстанцін Хабенскі з'явіўся ў Крамлі з вялікім сінім значком з надпісам «Дзеці па-за палітыкай» на грудзях.

Акцёр, якому сёння Уладзімір Пуцін надаў годнасць народнага артыста Расеі, падчас цырымоніі ўзнагароджання не стаў здымаць значок перад прэзідэнтам.

У размове з «Известия» Хабенскі заўважыў, што апроч «закона Дзімы Якаўлева» ёсць шмат праблем, звязаных з расейскімі дзецьмі. Але прэзідэнту ён нічога казаць не стаў.

- Ёсць і іншыя праблемы, акрамя ўсынаўлення расейскіх дзяцей амерыканцамі, і звязаныя не толькі з іхным здароўем. Я ўсё сказаў гэтым значком, - растлумачыў ён.

Акрамя Канстанціна Хабенскага, прэзідэнт уручыў ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені артыстам Алегу Газманаву, Веры Алентавай, рэктару Вышэйшай школы эканомікі Яраславу Кузьмінаву і кіраўніку Расійскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржслужбы Уладзіміру Мау.

Ордэн Пашаны атрымалі кіраўнік «АвтоВАЗа» Ігар Камароў, віцэ-прэзідэнт «Лукойла» Леанід Фядун і супрацоўнікі Следчага камітэта, якія расследавалі карупцыйныя злачынствы. Годнасць народнага артыста Расеі таксама было нададзеная сатырыку Міхаілу Жванецкаму.

Напісаць каментар 76

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках