19 красавiка 2024, Пятніца, 2:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Стрыжак: Лукашэнка працягвае «ператрахіваць» кадры

18
Андрэй Стрыжак: Лукашэнка працягвае «ператрахіваць» кадры

Аднак ад перамены месцаў дырэктараў беларускіх прадпрыемстваў іх праца не палепшыцца, лічыць эксперт.

«Масавае звальненне дырэктараў на прадпрыемствах прамысловасці і прызначэнне новых - гэта працяг палітыкі, якая была рэалізаваная на «Камволі». Мяркуючы па тым, што эканамічнае становішча на такіх прадпрыемствах пагаршаецца, адбываюцца кадравыя чысткі», - заявіў у інтэрв'ю сайту charter97.org каардынатар моладзевай сеткі Прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Андрэй Стрыжак.

Па словах эксперта, перастаноўка дырэктараў можа быць звязаная з просьбай у Расеі двух мільярдаў даляраў на асаблівых умовах:

«Варта памятаць пра тое, што Лукашэнка папрасіў у Расеі парадку двух мільярдаў даляраў на нейкіх асаблівых умовах. З прыходам гэтых грошай і могуць быць звязаныя такія перастаноўкі. Я думаю, што ён падрыхтоўвае глебу, каб рэалізаваць свае мадэрнізацыйныя праграмы так, як ён іх бачыць. Калі глядзець па аналогіі, прыблізна тая ж сітуацыя зараз адбывалася на прадпрыемствах дрэваапрацоўкі. Быў заменены неэфектыўны, на думку Лукашэнкі, менеджмент на больш эфектыўны, з яго ж пункту гледжання. Я думаю, тое ж адбываецца на іншых прадпрыемствах».

Аднак ад ператасоўвання дырэктараў праца прадпрыемстваў не палепшыцца, упэўнены Андрэй Стрыжак:

«Улічваючы, што цяпер становішча спраў у эканоміцы далёка не радаснае, кіраўнік напэўна думае, што ад перамены месцаў складнікаў можа памяняцца сума. Што калі ён пераставіць месцамі дырэктараў, то нешта можа памяняецца. Гэта працяг яго класічнай палітыкі «ператрахівання» кадраў. Але наўрад ці мы ўбачым тут нейкія змены, вынік будзе той жа самы - ад перамены месцаў дырэктараў праца не палепшыцца. Гэта тыя ж самыя кадры з тым жа савецкім падыходам. Ад змены дырэктараў наўрад ці рабочым варта чакаць паляпшэння свайго становішча».

Нагадаем, сёння кіраўнік звольніў дырэктараў МТЗ, МАЗа, «Гомсельмаша», «Віцязя», а таксама старшыню канцэрна «Беллегпрам» і прызначыў на іх месца новых кіраўнікоў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках