banner1 banner1 banner1

3.12.2012

Катаванні ў РУУС: Прызнанні выбівалі пад пагрозай забойства важная навіна 126

0:36, — Палітыка

Катаванні ў РУУС: Прызнанні выбівалі пад пагрозай забойства

Ленінскі РУУС зноў апынуўся ў цэнтры скандалу з ужываннем катаванняў.

На гэты раз пацярпелы ад дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі Павел Плакса ў чарговы раз заявіў аб ужыванні да яго катаванняў для атрымання ад яго «прызнальных» паказанняў. Праверкі, якія былі праведзеныя па яго справе, не прывялі да пакарання вінаватых, піша сайт праваабарончай арганізацыі «Платформа».

Гісторыя, пра якую пойдзе гаворка, пачалася ў ноч з 30 на 31 траўня 2012 года, калі супрацоўнікі Ленінскага РУУС затрымалі падазраванага ў серыі крадзяжоў і падпале жылога дома Паўла Плаксу. Не гледзячы на тое, што само затрыманне прызнана пракуратурай незаконным па шэрагу прычын, у тым ліку і затрыманне больш чым на 6 сутак без прад'яўлення абвінавачвання, далейшыя падзеі прымушаюць сур'ёзна задумацца аб метадах працы сучасных сышчыкаў.

У цяперашні час крымінальная справа Паўла Плаксы знаходзіцца ў судзе Ленінскага раёна г. Менска і пракурор, якая падтрымлівае абвінавачванне, запрасіла для абвінавачанага 11 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. На думку пракурора, падсудны вінаваты ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 2 арт. 205, ч. 4 арт. 205 (Крадзеж - караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да дванаццаці гадоў з канфіскацыяй маёмасці.) і ч. 3 арт. 218 (Наўмысныя знішчэнне або пашкоджанне маёмасці - караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад сямі да дванаццаці гадоў.) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Па дадзеных следчых органаў Ленінскага РУУС, Павел Плакса ў траўні 2012 года здзейсніў шэраг крадзяжоў з кватэр і дамоў у Ленінскім раёне г. Менска, здзейсніўшы падпал аднаго з дамоў, размешчанага па вул. Лошыцкі праезд, 31-2.

Абвінавачаны сваю віну прызнаў часткова, распавёўшы, што сапраўды выкраў некаторую маёмасць з кватэр менчукоў і ў цяперашні час усё выкрадзенае ім вернута. Бокам абвінавачвання дадзеныя эпізоды кваліфікуюцца па ч. 2 арт. 205 (Крадзеж, учынены паўторна, або групай асобаў, або з пранікненнем у жыллё, - караецца папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або арыштам на тэрмін ад трох да шасці месяцаў, або абмежаваннем волі на тэрмін да чатырох гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.). Свой удзел у астатніх эпізодах абвінавачаны не прызнаў, распавёўшы адкуль менавіта яны ўзяліся ў яго справе.

З самага моманту затрымання супрацоўнікі Ленінскага РУУС вырашылі ў што б ні стала даказаць вінаватасць Паўла Плаксы, першапачаткова «прапанаваўшы» яму цеснае супрацоўніцтва ў абмен на мінімальны тэрмін. Прадметам «супрацоўніцтва» з'явілася крайняя неабходнасць хутчэй раскрыць некалькі сур'ёзных злачынстваў, якія псавалі статыстыку раскрывальнасці ў Ленінскім РУУС. Затрыманне Плаксы адкрывала шырокія перспектывы павышэння той самай раскрывальнасці, трэба было толькі ўжыць трохі вынаходлівасці. Як аказалася, вынаходлівасці для падобных следчых дзеянняў у супрацоўнікаў Ленінскага РУУС было з лішкам.

Перш за ўсё, затрыманага вырашылі папросту патрымаць у дзяжурнай частцы РУУС без ежы і вады, з правядзеннем бесперапынных «допытаў». Дзіўна, але, згодна з пастановай аб затрыманні, вынесенай 30.05.2012 года, Павел Плакса павінен быў змяшчацца ў ІЧУ ГУУС Менгарывыканкама (арт. 6 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб парадку і ўмовах утрымання асоб пад вартай»). Аднак, згодна са звестакамі кнігі ўліку асоб, дастаўленых у АДС, Павел Плакса чамусьці паступіў у дзяжурную частку Ленінскага раёна 31.05.2012 года ў 02-25 і быў дастаўлены ў ІЧУ толькі 2.06.2012 у 23-45. Што пацвердзіў і сам начальнік АДС Ленінскага раёна г. Менска Кулеш Ю.М.

Але нават пасля ўжывання 05.06.2012 г. да Паўла Плаксы меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, з утрыманнем у СІЗА-1 г. Менска, следчыя не спяшаліся выконваць працэсуальныя нормы і перавялі затрыманага з ІЧУ толькі 15.06.2012, праз цэлых дзесяць дзён пасля вынясення пастановы.

Нязначныя на першы погляд «адступленні» ад норм заканадаўства, як аказалася, маюць цалкам лагічныя тлумачэнні.

У першыя 72 гадзіны, якія «злачынец» правёў у РАУС, да яго тройчы выклікалася хуткая дапамога, візіты якой спыніліся з 2-га чэрвеня, адразу пасля таго, як Павел даў «прызнальныя паказанні». Агляд лекараў устанавіў у пацярпелага ЧМТ (чэрапна-мазгавая траўма), сінякі ягадзіц, ранкі скулавай вобласці, шырокія гематомы, раны правай і левай рук і г.д. Як распавёў сам Павел Плакса, на працягу ўсіх 72 гадзін яго жорстка збівалі ў кабінетах Ленінскага РУУС, прымушаючы прызнацца ў «здзейсненых» злачынствах. Як установіць у далейшым экспертыза, дадзеныя цялесныя пашкоджанні ўтварыліся ад дзеяння тупога, цвёрдага прадмета.

Як і ў гісторыі з Васілём Сарочыкам, супрацоўнікі міліцыі ўжывалі стандартны набор катаванняў - «ластаўкі», дубінкі і поліэтыленавы мех, які перыядычна апраналі на галаву затрыманаму, перакрываючы доступ кіслароду. Увесь гэты час, ніхто з родных Паўла не здагадваўся дзе ён знаходзіцца і што з ім адбываецца.

Адразу, як толькі з'явілася магчымасць, пацярпелы адмовіўся ад сваіх паказанняў і запатрабаваў правядзення медыцынскага агляду. Праз некалькі дзён яму ўсё ж удалося зафіксаваць пабоі, якія сведчылі пра тое, якім чынам адбывалася «раскрыццё злачынства» следчымі Ленінскага РУУС. У Паўла Плаксы былі зафіксаваныя гематомы памерамі 25х30 см. па ўсім целе і цалкам непрацуючыя рукі, сінія ад здушвання кайданкамі.

На гэтым ноў-хаў беларускіх сышчыкаў не скончыліся. Да гэтага часу ні адна праверка не змагла адказаць на некалькі простых пытанняў:

- У перыяд з 31.05.2012 года з 11-15 да 07-00 01.06.2012 Павел не знаходзіўся ў дзяжурнай частцы Ленінскага РУУС. Устаноўлена, што следчыя дзеянні ў гэты перыяд занялі 07 гадзін.

- З 01-00 да 09-15 02.06.2012 таксама не знаходзіўся ў дзяжурнай частцы Ленінскага РУУС. Устаноўлена, што следчыя дзеянні ў гэты перыяд занялі 1,5 гадзіны

- З 12-00 да 17-00 04.06.2012 года ён быў дастаўлены з ІЧУ ў Ленінскі РУУС, у кабінетах якога ён правёў 5 гадзін. Аднак ніякіх следчых дзеянняў не праводзілася наогул.

Дзе менавіта знаходзіўся затрыманы сумарна больш за 24 гадзіныі што з ім адбывалася ўвесь гэты час?! Што засталося «за кадрам» следчых дзеянняў і чаму яны ніяк не тлумачацца супрацоўнікамі Ленінскага РУУС.

Па сцвярджэннях затрыманага, яго прымушалі прызнавацца ў тым, чаго ён не здзяйсняў, пагражаючы забіць, калі ён адмовіцца.

Дзіўная жорсткасць ў паводзінах следчых стала зразумелай, калі суду былі прад'яўленыя доказы ўчыненых злачынстваў - адсутнасць адбіткаў пальцаў ці іншых доказаў прысутнасці «злачынца» на месцы злачынстваў, адсутнасць у яго прадметаў, выкрадзеных на месцы злачынства, адсутнасць сведкаў, тэлефонных перамоў і г.д. У якасці панятых у матэрыялах справы фігуруюць... сваякі следчых.

У аснову абвінавачвання былі пакладзеныя тыя самыя «прызнанні» Паўла Плаксы, якія следчыя так аператыўна здабывалі ў першыя дні затрымання. Менавіта на іх і грунтуецца ўсё абвінавачванне, іншыя доказы, мякка кажучы, без іроніі немагчыма разглядаць. Складана ацаніць на дапушчальнасць і дакладнасць некалькі бутэлек віскі, якія зніклі ў адной з пацярпелых і якія знойдзены ў кватэры затрыманага. З такім поспехам любы, хто адважыцца захоўваць дома падобнае спіртное, рызыкуе апынуцца ў спісах рабаўнікоў. Немагчыма без смеху ўспрымаць «знаходку» следчых - гадзіннік, нібыта скрадзены ў аднаго з пацярпелых, паколькі ён быў знойдзены ў... кустах каля дома пацярпелага, у той час як сам Плакса знаходзіўся ў... Ленінскім РУУС. На «знаходцы» адсутнічаюць адбіткі пальцаў Паўла Плаксы і наогул якія-небудзь прыкметы таго, што ён калі-небудзь трымаў іх у руках. Ёсць яшчэ шэраг «бясспрэчных» доказаў, якія пра нешта сведчаць. Але толькі запалёная фантазія некаторых следчых і лаяльнасць нашых судоў, якія «не заўважаюць» падобныя нестыкоўкі ў следстве, могуць даваць магчымасць адрапартаваць аб «раскртым злачынстве».

Варта адзначыць, што ўжыванне катаванняў на стадыі папярэдняга расследавання з'яўляецца сур'ёзнай праблемай у Рэспубліцы Беларусь. Тое, што следчыя органы, якія прымяняюць такія метады вядзення следства, застаюцца беспакаранымі выклікае сур'ёзную занепакоенасць. Але яшчэ большую занепакоенасць выклікаюць паводзіны суддзяў, якія заплюшчваюць вочы на такую злачынную халатнасць і спосабы атрымання доказаў.

Ці не пара задумацца, што праваахоўная сістэма створана не для супрацоўнікаў міліцыі, якія жадаюць атрымаць чарговае павышэнне за кошт «раскрытых» злачынстваў і зламаных лёсаў.

Выключна «дзякуючы» такім нядбайным следчым, застаецца нявысветленым пытанне, хто ж на самой справе рабіў усе гэтыя злачынствы і хто панясе за іх адказнасць. Спроба ўсе зваліць на Плаксу выклікае шкадаванне з нагоды працы нашых праваахоўных органаў. Відавочна, што віна абвінавачанага не даказаная і, па-за залежнасці ад таго, вінаваты ён ці не, уступае ў сілу прэзумпцыя невінаватасці, якая трактуе ўсё ў карысць падазраванага, уключаючы любыя сумневы. Акрамя таго, калі ўсё здзейсніў Павел Плакса, то навошта следству спатрэбілася гэтак груба і цынічна парушаюць Закон, дамагаючыся «прызнання». Калі здзейсніў нехта іншы, то чаму Плакса павінен станавіцца ахвярай бясталентнага і садысцкага следства? Пытанняў у гэтай справе застаецца шмат. Ясна толькі адно, беларускіх грамадзян катуюць ў РУУС і калі гэтаму прыйдзе канец невядома.

Відэа - «Белсат»



Напісаць каментар (126)

Экспарт




Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  21.12.14  22.12.14
EUR13 320,0013 320,00
USD10 900,0010 900,00
RUB187,00187,00



Учора на сайце:

наведвальнікаў 254892
праглядаў 1335395

Папулярныя навіны

«Черная пятница» в Беларуси: Курс доллара - 14 150, евро - 17 400 (249064)

19.12, 12:33, — Эканоміка

Паніка ў Расеі: еўра вырас да 100 рублёў, даляр - да 80 (104742)

16.12, 15:43, — Эканоміка

Леанід Злотнікаў: Сапраўдная дэвальвацыя адбудзецца бліжэйшымі днямі (85223)

20.12, 8:25, — Эканоміка

Лукашэнка: Не трэба ахаць і вохкаць, рыхтуйцеся да Новага года і Калядаў (80195)

19.12, 14:55, — Грамадства

Фотафакт: «Зялёныя чалавечкі» у Менску (78465)

18.12, 18:52, — Палітыка

Доллар подскочил до Br11 500, в обменниках нет валюты (72406)

18.12, 16:08, — Эканоміка

Расея можа папрасіць Лукашэнку пакінуць пасаду (67227)

18.12, 15:51, — Палітыка

ААЦ закрыў папулярны сайт onliner.by (66218)

20.12, 17:52, — Палітыка

Российский политолог: Путин принял решение по Донбассу (58380)

17.12, 11:08, — Украіна

Политолог: У Путина началась агония. В бешенстве он может начать наступление на Киев (53327)

15.12, 22:09, Олег Соскин, kyiv.osp-ua.info — Украіна

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31

Старая версія сайта

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска

       

Пакіньце Ваш e-mail: