23 красавiка 2024, aўторак, 15:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менгарвыканкам «наклаў лапу» на 25 акцыянерных таварыстваў

9
Менгарвыканкам «наклаў лапу» на 25 акцыянерных таварыстваў

ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» апублікавала пералік акцыянерных таварыстваў, на набыццё акцый якіх Менгарвыканкам можа рэалізоўваць пераважнае права.

Згодна з дакументам, у пералік ўвайшлі 25 размешчаных у Менску прамысловых прадпрыемстваў. У іх ліку Менскі аўтамабільны завод - вытворца грузавой і пасажырскай аўтатэхнікі, Менскі маторны завод, адзін з найбуйнейшых у Беларусі вытворцаў бытавой тэхнікі ЗАТ «Атлант», вытворца будматэрыялаў і керамічнай пліткі ААТ «Керамін», вытворца тэлевізараў і бытавой тэхнікі ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Гарызонт», кандытарская ААТ «Камунарка», Менскі маргарынавы завод, ААТ «Піўзавод «Аліварыя», вытворца піва ААТ «Крыніца», авіякампанія «Трасавіяэкспарт», станкабудаўнічы завод імя Кірава, Менскае абутковае ААТ «Луч», а таксама шэраг прадпрыемстваў харчовай і лёгкай прамысловасці, піша «Інтэрфакс».

Як раней паведамлялася, Аляксандр Лукашэнка сваім нядаўнім указам абавязаў аблвыканкамы і Менгарвыканкам да снежня бягучага года падрыхтаваць пералікі прадпрыемстваў, на куплю акцый якіх яны маюць пераважнае права. Згодна з указам, пры намеры прадаць свае акцыі (долі ў статутных фондах), акцыянер абавязаны заказным лістом паведаміць аб гэтым адпаведны аблвыканкам або Менгарвыканкам, паказаўшы кошт іх продажу або размясціць заяўку аб продажы акцый у Беларускай каціровачнай аўтаматызаванай сістэме БВФБ. Калі на працягу 90 каляндарных дзён пасля гэтага аблвыканкам або Менгарвыканкам не прынялі рашэнне аб набыцці акцый па заяўленым кошце, яны могуць быць прададзеныя любой трэцяй асобе па кошце не ніжэй паказанага ў паведамленні выканкамам.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках