29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У СІЗА не прынялі кнігі для Парфянкова

9
У СІЗА не прынялі кнігі для Парфянкова

Грамадскі актывіст Рыгор Грык сабраў каля 40 кніг беларускіх і замежных аўтараў і 3 снежня спрабаваў перадаць іх у баранавіцкі следчы ізалятар № 6.

Там змяшчаецца палітвязень Васіль Парфянкоў, піша ПЦ «Вясна».

Намеснік начальніка СІЗА маёр Аляксандр Пупко адмовіўся паклікаць бібліятэкара для праверкі, ацэнкі і перадачы на захоўванне прынесенай літаратуры. Параіўшыся з кіраўніцтвам турмы, Аляксандр Пупко заявіў Рыгору Грыку, што «нашай установе кнігі не патрэбныя».

- Я ведаю, што ў Баранавіцкай турме адбывае чарговае пакаранне палітвязень Васіль Парфянкоў. Яму неаднаразова пісалі лісты Арцём Бабей, Вячаслаў Сухарэбскі і іншыя, але адказаў не атрымалі. Спадзяваўся, што хоць кнігі возьмуць для яго і іншых зняволеных, - распавёў Рыгор Грык.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках