29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УЕФА назваў Драгуна лепшым у чэмпіянаце Беларусі

УЕФА назваў Драгуна лепшым у чэмпіянаце Беларусі

На афіцыйным сайце УЕФА падведзеныя кароткія вынікі чэмпіянату Беларусі 2012 года і названыя лепшыя ў розных намінацыях.

Лепшы гулец: Станіслаў Драгун («Дынама»)

Капітан бронзавага прызёра правёў вельмі якасны сезон. Незаменны для менскай дружыны футбаліст канструяваў гульню ў цэнтры поля, у роўнай ступені надаючы ўвагу як абароне, так і нападзенню. У прыватнасці, цэнтральны паўабаронца забіў сем галоў і стаў лепшым бамбардзірам клуба. Акрамя таго, Драгун абараняў колеры зборнай Беларусі на Алімпіядзе ў Лондане, ды і ў галоўнай камандзе краіны ён таксама выходзіць на вядучыя ролі. Напрыклад, яго гол і пас забяспечылі беларусам кастрычніцкую перамогу над грузінамі ў адборачным матчы чэмпіянату свету - 2:0, піша goals.by.

Лепшы малады гулец: Дзяніс Палякоў (БАТЭ)

Мінулай зімой малады абаронца пакінуў салігорскі «Шахцёр», стаўшы гульцом БАТЭ, які не паскупіўся дзеля гэтага на 600 тысяч еўра - прыстойную суму па мерках беларускай лігі. Палякаў не даў чэмпіёну падставы пашкадаваць аб сваім выбары. Ён хутка заваяваў месца ў асноўным складзе жоўта-сініх і вылучыўся ў камандзе на вядучыя ролі. У дадатак 21-гадовы гулец стаў рэгулярна выходзіць на поле і ў складзе зборнай Беларусі. Надзейнасць і хуткасць прыняцця рашэнняў - галоўныя якасці гульца, які не перастае прагрэсаваць.

Сюрпрыз: «Нёман»

«Гродзенская дружына, якая хвалебна выступала на стыку стагоддзяў, упершыню фінішавала ў першай пяцёрцы пасля срэбнага 2002 года. «Нёман» на працягу амаль ўсяго сезону паказваў сімпатычны атакуючы футбол. Як следства, гродзенцы апынуліся трэцімі ў лізе па ліку забітых галоў - 43. Больш за іх адрозніваліся толькі БАТЭ (51) і «Шахцёр» (59). Акрамя таго, цудоўны сезон правёў капітан «Нёмана» Іван Дзенісевіч, які запісаў у актыве 23 (10 +13) ачкі па сістэме «гол + пас».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках